Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
3.10.2017 11:12 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Хлопец, які пяць год затрымліваўся за кіраванне ў нецвярозым стане, стаў прычынай ДТЗ з маршрутным аўтобусам

Фота з сайта zakon-auto.ru.

ДТЗ адбылося 1 кастрычніка ў 18.45 на аўтобусным прыпынку па вуліцы Вялікі Гасцінец, што насупраць магазіна "Белмаркет". 

Як пасля расказаў кіроўца маршрутнага аўтобуса, ён выязджаў з "кішэні" на прыпынку, калі раптам адчуў моцны ўдар у заднюю левую частку аўтобуса. Праз хвіліну, машыну ад удару развярнула, і кіроўца МАЗа ўжо адчуў удар у пярэднюю левую частку аўтобуса. 

Вінаватым у ДТЗ аказаўся 25-гадовы кіроўца аўтамабіля "Додж Караван", які спрабаваў з месца здарэння з'ехаць, аднак быў затрыманы патрульна-паставой службай, якая дзяжурыла паблізу. 

Пасля затрымання хлопец прызнаўся, што перад тым, як сесці за руль, выпіў 300 грамаў гарэлкі. 

- Вось што цікава, - расказае інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош, - гэты хлопец ужо прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе ў верасні 2011 года, у лістападзе 2012, у снежні 2013. У кастрычніку мінулага года. Сёлета ж хлопец атрымаў склад крымінальнай справы, паводле якой яго машына належыць канфіскацыі. Акрамя таго, складзеныя пратаколы за кіраванне ў нецвярозым выглядзе паўторна за год, за адсутнасць страхоўкі і за невыкананне дыстанцыі.  

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце