Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Здарэнні
3.10.2017 11:39 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Маладзечанец выпіў пляшку віна і знёс плот у Сасновым бары

Фота з сайта pikabu.ru.

Пра здарэнне, якое адбылося ўчора, 2 кастрычніка, ДАІ паведаміў мясцовы жыхар, які выйшаў на вуліцу і заўважыў, што агароджа паламаная. 

Кіроўца з месца здарэння з'ехаў, але пазней быў затрыманы.

Вінаватым у ДТЗ аказаўся 43-гадовы маладзечанец. Ён патлумачыў, што за дзве гадзіны да таго, як сесці за руль, выпіў віна. Затым сеў у сваю аўтамашыну "Аўдзі-100", не справіўся з кіраваннем і знёс плот. 

Інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош расказаў, што на кіроўцы складзеныя пратаколы за кіраванне ў нецвярозым выглядзе, за здзяйсненне ДТЗ і за тое, што той пакінуў месца ДТЗ. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце