Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Здарэнні
Вілейка
4.10.2017 10:20 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Інтэрнэт-махляры ўзламалі старонкі віляйчан у сацыяльных сетках і падманулі іх сяброў

Фота Novosti33.ru.

Інтэрнэт-махляры ноччу з 15 на 16 верасня ўзламалі старонкі двух віляйчан у сацыяльнай сетцы "Укантакце" і "развялі" на грошы некаторых з іх сяброў, распавялі ў аддзеле крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС.

Саміх гаспадароў старонак у сацсетках не было. Ад іх імя махляры звярнуліся да сяброў у ан-лайне з просьбай заплаціць за нейкі набытак у інтэрнэце, бо іх картка, быццам бы, не працуе.

Маўляў, дазволь мне скарыстацца тваёй карткай, а я пасля аддам грошы. Для гэтага прасілі даслаць фотаздымкі карткі з двух бакоў.

"Дапамагчы" сябрам, а ў сапраўднасці, махлярам пагадзіліся пяць чалавек 22-24 гадоў. Некаторым з тых пяці пашанцавала: у адной дзяўчыны не было грошай на рахунку, у другой – на картцы быў спецыяльны код бяспекі. А вось з картак трох хлопцаў інтэрнэт-махляры знялі ад 40 да 70 рублёў.

Пра тое, што іх падманулі, пацярпелыя даведаліся раніцай з інтэрнэт-паведамленняў сяброў, якія пыталіся навошта ім грошы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце