Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Грамадства
1 Вілейка
29.09.2017 22:03 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Дзевяць вёдзер грыбоў для бліноў, аладак і дранікаў: у вілейскім каледжы зладзілі грыбны фэст

Пакаштуйце!

Пакаштуйце!.

На грыбным фэсце ў вілейскім каледжы навучэнцы гатавалі дранікі, аладкі і блінчыкі з грыбамі.

Правесці фестываль "Сырая сыраежка" прапанаваў дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў. Ён у нас генератар ідэй, кажуць падначаленыя.

27 верасня зладзілі першы этап фестывалю. Тры каманды "Баравічкі", "Лесавічкі" і "Рыжыкі" выправіліся ў лясы Вілейшчыны разам з дырэктарам, майстрамі вытворчага навучання і педагогам-арганізатарам Святланай Мацукевіч.

Усе каманды з майстрамі.

Усе каманды з майстрамі.

45 хвілін было ў каманд на збор грыбоў. За гэты час кожная каманда сабрала амаль па тры вядры.

– Збіралі па-рознаму, –  кажа Святлана Мацукевіч. – Хтосьці гнаўся за колькасцю, хтосьці – за якасцю і браў толькі самыя лепшыя маладзенькія грыбы.

Каманда Лесавічкі.

Каманда Лесавічкі.

Паход скончыўся паспяхова. Ніхто не заблукаў.

Перабіралі і чысцілі грыбы разам, пад кіраўніцтвам майстроў. На суд журы прадставілі тры стравы з грыбамі: дранікі, аладкі і бліны. У выніку атрымалася два першых месцы і адно другое.

Грыбны жульен.

Грыбны жульен.

Аладкі з брыбамі.

Аладкі з брыбамі.

Яйкі, фаршыраваныя грыбамі.

Яйкі, фаршыраваныя грыбамі.

Ізноў аладкі.

Ізноў аладкі.

Сыраежка ў кляры.

Сыраежка ў кляры.

Фота аўтара.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
2.10.2017 09:23
Гость / Уважаемый автор! Перед тем, как разместить материал на сайте, вы его корректору отдаёте почитать? В таком маленьком тексте куча ошибок!!! Да и вообще, уважаемая редакция, это не первый материал на вашем сайте, где есть опечатки. у других авторов вашей газеты они тоже имеются (грамматические ошибки).
Дадаць каментар
Новае на сайце