Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Грамадства
Валожын
29.09.2017 16:33 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Няўсмешлівыя, ашчадныя і спагадлівыя: чым хлопцу з Валожына запомніліся немцы

Брандэнбургская брама ў Берліне. Фота votpusk.ru

Брандэнбургская брама ў Берліне. Фота votpusk.ru.

Першы раз у Германію валожынец Нікадзім Бельскі трапіў у 2001 годзе. Тады хлопчыку было пяць год.

Зараз Нікадзіму 21. Ён студэнт. Шмат вучыцца за мяжой і падарожнічае. Яго старонкі ў сацыяльных сетках запоўненыя фотаздымкамі з розных краін свету: Галандыя, Францыя, Чэхія, Партугалія.

Аднак, першыя дзіцячыя ўражанні пра Германію хлопец захаваў да сённяшняга дня. Хоць, па словах Нікадзіма, іх засталося не так многа.

– Калі ўпершыню прыехаў у Германію ў 2001 годзе ў госці, запомнілася тое, што дзяцей, ужо даволі вялікіх, шасці-, сямігадовых, бацькі вазілі на вазках, – прыгадвае хлопец. – Мне, пяцігадоваму, было сорамна ехаць у дзіцячым вазку, хоць на той час мне толькі зрабілі аперацыю на нагу.

Яшчэ адно яркае ўражажанне пяцігадовага хлопчыка – сабачыя фекаліі на кожным вуглу ў нямецкіх гарадах. Аднак усё гэта было 16 год таму. Апошні раз Нікадзім ездзіў як турыст у Германію сёлета і ўжо не ўбачыў таго, на што некалі звярнуў увагу маленькім хлопчыкам.

Натоўп немцаў ад натоўпу беларусаў адрозню адразу

Заўважыў, што немцы, як і большасць еўрапейцаў, вельмі спагадлівыя людзі. Заўсёды прыходзяць на дапамогу. З гэтым пытанняў няма.

 Не было і асаблівых праблем з мовай. Па словах Нікадзіма, дамовіцца з людзьмі на вуліцы можна было нават па-руску.

 А вось усмешку на твары ў немца заўважыць даволі цяжка, кажа мой субяседнік. Але ці так ужо часта ўсіміхаюцца беларусы?

Цяпер шмат кажуць пра чысціню беларускіх гарадоў. Цікава было даведацца, як з гэтым справы ў Германіі. Па словах майго субяседніка, у месцах масавых гулянняў, вялікага скаплення людзей заўсёды чыста. А вось калі адысці ўглыб, карціна не заўсёды прыгожая.

Асаблівых адрозненняў у тым, як бавіць час беларуская і нямецкая моладзь, Нікадзім за час турыстычнай паездкі Нікадзім не заўважыў. Падобныя тусоўкі, напоі, заняткі.

Праўда, адзенне адрозніваецца. Маладыя людзі ў Германіі, па назіраннях Нікадзіма, апранаюцца больш з густам і акуратна. Кажа, што па адзенні натоўп немцаў адразу б адрозніў ад натоўпу беларусаў.

А што на конт стэрэатыпаў?

Стэрэатыпнай нямецкай пунктуальнасці на сябе не адчуў. А вось у тым, што немцы вельмі эканомныя, пераканаўся.

На думку Нікадзіма, так адбываецца з-за таго, што ў Германіі у параўнанні з Беларуссю, вельмі дарагія камунальныя паслугі. Таму эканоміць жыхары Германіі проста мусілі навучыцца.

А ці спадабаліся валожынскаму хлопцу нямецкія дзяўчаты?

– Нямецкія жанчыны не падаюцца мне такімі прыгожымі, як славянскія, – прызнаецца Нікадзім. – У іх проста іншая, адрозная ад нашых дзяўчат прыгажосць, якой я не разумею.

На адрозненні ў  беларускай і нямецкай кухні асаблівай увагі хлопец не звяртаў. Кажа, асабліва не разбіраецца ў гэтым пытанні. Ды і мэты такой сабе не ставіў. Больш менш, на выгляд, можа адрозніваць гатункі нямецкіх сасісак.

Што немцы ведаюць пра Беларусь

Пра Беларусь у Германіі усё яшчэ ведаюць мала. Асабліва маладыя людзі. Часта ў кампаніі аднагодкаў Нікадзім мусіў распавядаць  пра невядомую краіну, што знаходзіцца дзесьці паміж Расіяй і Польшчай.

У сур’ёзных размовах пра сваё мінулае немцы старэйшага пакалення часам згадваюць падзеі Другой сусветнай. Па словах Нікадзіма, ён не раз чуў словы пра тое, што тая вайна – гэта вялікая памылка.

– Германія сёння прымае шмат бежанцаў, – кажа Нікадзім. – Мне здаецца, што такім чынам у нейкай ступені можна растлумачыць, што яны ўсё яшчэ адчуваюць сваю вінаватасць за развязванне вайны.

Сёлета Нікадзім быў у Берліне. Пабачыў шмат славутасцяў. У тым ліку знакамітую Брандэнбургскую браму. А вось сувеніраў не набыў. З падобных паездак прывык весці фотаздымкі і ўражанні.

Пасольства ФРГ у Беларусі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце