Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Спорт
29.09.2017 15:14 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

ФК “Маладзечна-ДЮСШ-4” на заўтрашнім матчы раздасць заўзятарам больш за 100 кілаграмаў семак

Фота з сайта sunny-yuri.livejournal.com.

Палузгаць сланечнікавай халявай ад каманды можна будзе 30 верасня падчас дамашняй гульні ФК “Маладзечна” супраць каманды з Клецка.

Такім чынам футбольны клуб разам з гледачамі адсвяткуе Дзень Кузьміча.

Пра тое, што такое Дзень Кузьміча, распавёў дырэктар  ФК “Маладзечна-ДЮСШ-4” Андрэй Іваненка:

– Кузьміч – гэта зборны вобраз тыповага заў­зятара. Ён лепш за ўсіх разбіраецца ў футболе, ведае лепш за трэнера, што трэба рабіць камандзе. У яго на ўсё ёсць сваё асаблівае меркаванне. Я, вядома, іранізую. Бо Кузьмічы ставяцца да гульні, як да спосабу адпачыць з сябрамі пад піва і семкі. Кузьміч як імя агульнае даўно існуе ў футболе, а вось Дзень Кузьміча яшчэ ніхто не святкаваў. Вось мы і вырашылі арганізаваць свята, прысвечанае класічнаму футбольнаму заў­зятару.

Традыцыйны атрыбут Кузьміча – семкі. Менавіта іх будуць раздаваць гледачам у канцы гульні.

Чаму ў канцы? Ды таму, каб прыбіральшчыцам на стадыёне не ствараць праблем.

Павінна хапіць усім, паколькі ў планах у арганізатараў раздаць больш за 1000 пачкаў.

Кіраўніцтва клуба семкі закупіла. І гатовыя падзяліцца імі з усімі заўзятарамі. Фота Андрэя Іваненкі.

Кіраўніцтва клуба семкі закупіла. І гатовыя падзяліцца імі з усімі заўзятарамі. Фота Андрэя Іваненкі.

 Уваход на матч бясплатны. Пачатак  матча ў суботу, 30 верасня, у 14 га­дзін.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце