Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец +1° Астравец
Беларусь
28.09.2017 13:29 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

Новым міністрам інфармацыі стаў былы аўтар "Рэгіянальнай газеты", беларускамоўны пісьменнік Алесь Карлюкевіч

Фота nn.by.

Новым міністрам інфармацыі прызначаны Алесь Карлюкевіч. Ён нарадзіўся 6 студзеня 1964 года ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна.

Карлюкевіч скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, у 1981-1995 служыў у войску.

Працаваў у газетах "Звязда" (1995-1998), "Чырвоная змена" (1998-2002) — галоўны рэдактар, "Советская Белоруссія" (2002-2006). У 2006-2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва". Адначасова ў 2009-2011 гадах галоўны рэдактар газеты "Літаратура і мастацтва", што ўваходзіла ў склад РВУ.

У лістападзе 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам "Звязды". З лістапада 2012 года  дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома "Звязда".

У снежні 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі.

Алесь Карлюкевіч аўтар шэрагу краязнаўчых кніг.

У жыцці міністр пастаянна карыстаецца беларускай мовай.

NN.by.

У "РГ" Алесь Карлюкевіч друкаваўся ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х з артыкуламі на краязнаўчую тэму.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце