Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Культура
Вілейка
9.10.2017 10:51 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Зямлёй Вілейшчыны ўзгадаваны: у Вілейцы адкрыюць выставу, прысвечаную Піліпу Орліку

Фота InfoKava.com.

Выставу, прысвечаную  345-годдзю з дня нараджэння Піліпа Орліка (1672-1742), адкрыюць  11 кастрычніка а 15:00 гадзіне ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея.

– Менавіта ў гэты дзень, 11 кастрычніка 1672 года ў маёнтку Касута Вілейскага староства  Ашмянскага павета Віленскага ваяводства нарадзіўся будучы гетман Украіны і аўтар першай украінскай канстытуцыі, – распавяла старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава.

На выставе прадстаўленыя матэрыялы з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея, якія расказваюць пра жыццё і дзейнасць выбітнага дзеяча гісторыі і культуры Украіны.

Асобны раздел прысвечаны гісторыі вёскі Касута, якая размешчана  ў маляўнічай мясцовасці, на беразе Вілейскага вадасховішча і  ніколі не была абдзелена ні ўвагай, ні  славай, і здаўна славілася старажытнымі храмамі, знатнымі ўладальнікамі і сваімі жыхарамі.

На выставе таксама прадстаўлены малюнкі, ўдзельнікаў VII раённага дзіцячага пленэра, првсвечанага юбілею нашага  знакамітага земляка. 

Сёння  Піліп Орлік  вядомы не толькі як палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч Украіны, але як і аўтар многіх паэтычных зборнікаў, кніг і публікацый.

У апошнія гады выйшла шмат кніг, прысвечаных ушанаванню яго памяці,  апублікаваныя  шматлікія артыкулы ў беларускіх і ўкраінскіх  часопісах і газетах.  Некаторыя з гэтых выданняў можна пабачыць на кніжнай выставе, зладжанай сумесна з Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ганны Новік.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце