Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Грамадства
Вілейка
5.10.2017 10:31 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Шкло, папера, пластык: што знайшлі навучэнцы каледжа ў лясах Вілейшчыны

У межах рэспубліканскай акцыі "Чысты лес" навучэнцы вілейскага каледжа сумесна з доследным лясгасам прыбіралі лясы Вілейшчыны, распавяла "Рэгіянальнай газеце" педагог-арганізатар каледжа Святлана Мацукевіч.

У акцыі навучэнцы ўдзельнічаюць ужо не першы год, а ўвогуле, у рэспубліцы яе праводзяць ад 2010 года.

Група навучэнцаў разам з майстрамі вытворчага навучання і работнікамі лясгаса выправілася ў бліжэйшы лес.

Хлопцы і дзяўчаты выграбалі з-рад дрэў пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, паперу і шмат іншага смецця.

У канцы прыборкі амаль дзесяць вялікіх мяшкоў былі поўнымі.

Фота Святланы Мацукевіч.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце