Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
5.10.2017 12:02 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Што робіць мяне жывым? У Маладзечне зладзілі моладзевы форум “Час жыць”

Арганізатары пачалі з інсталяцыі, а скончылі дыскатэкай. Фота vk.com

Арганізатары пачалі з інсталяцыі, а скончылі дыскатэкай. Фота vk.com.

Што робіць мяне жывым? На такое пытанне павінны былі адказаць удзельнікі штогадовага моладзевага творчага форуму “Час жыць”.

Адказы пісалі на прапанаваных папяровых фігурках і прымацоўвалі да імправізаванай аркі. Аказалася, што крыніцы жыцця ў маладых людзей вельмі розныя.

У адных – ежа, у другіх – творчасць, вершы, музыка, а ў кагосьці – Наташа.

Пасля адкрыцця ўдзельнікі форуму – навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў горада – размясціліся па залах і кабінетах. Тут пачалі працаваць майстар-класы.

Што робіць мяне жывым? Фота Аксаны Ярашонак.

Што робіць мяне жывым? Фота Аксаны Ярашонак.

Частка маладых людзей рушыла ў танцавальную залу. Але вучылі іх тут не танцам. “Сапраўднае снабачанне” – так называўся майстар-клас, які ладзіла тут Вольга Бандарэнка.

– Увага да сноў у людзей сёння вельмі вялікая, – лічыць псіхолаг. – Нездарма разнастайныя соннікі выдаюць вялікімі тыражамі, а людзі шукаюць разгадкі сваіх сноў у інтэрнэце і ў прафесіяналаў.

Па словах Вольгі, як па кроплі крыві, што бяруць на аналіз, можна даведацца пра здароўе чалавека, так па сну, можна даведацца пра яго жыццё.

Ва ўдзельнікаў адразу з’явіліся пытанні да Вольгі. Чаму некаторыя свае сны мы раніцай памятаем, а некаторыя – не? Чаму ёсць сны, якія паўтараюцца або маюць працяг з ночы ў ноч? Чаму часам прачынаешся і доўга не можаш зразумець: тое, што ты бачыў, гэта сон ці ява?

На адкрыцці. Фота vk.com.

На адкрыцці. Фота vk.com.

На некаторыя пытанні ў спецыяльста адказу не знайшлося. Аднак сярод удзельнікаў аказаліся людзі, якія змаглі растлумачыць прысутным пра фазы доўгага і кароткага сну. Пра тое, што снабачанні бываюць толькі падчас кароткага сну. Калі мы прачынаемся ў гэты момант, тады сон запамінаецца.

У малой зале псіхолаг Арцём Зайцаў гутарыў з навучэнцамі каледжаў пра матывацыю дасягнення. Сустрэча пачалася з пытання: для чаго вы вучыцеся?

Алена Кучко вучыла маляваць і любіць людзей. Фота vk.com.

Алена Кучко вучыла маляваць і любіць людзей. Фота vk.com.

Пасля невялікага задумення, хтосьці назваў грошы, хтосьці магчымасць атрымаць дыплом, а пасля – працу. Для некаторых вучоба – гэта, перш за ўсё, самаразвіццё.

На наступнае пытанне адказвалі больш актыўна. Што вы зробіце, калі ў вас будзе дзесяць рублёў? Паем. Прагуляю. Набуду долары.

А калі трыццаць рублеў? Аддам даўгі. Куплю адзенне. Зраблю татуіроўку. Набуду долары. А пядзесят тысяч?

Што рабіць з такім багаццем не ведаў ніхто. І толькі адна ўдзельніца адказала, што каб мела такія грошы, адкрыла б сваю справу па арганізацыі святаў.

Маладыя мастакі на майстар-класе Алены Кучко. Фота vk.com.

Маладыя мастакі на майстар-класе Алены Кучко. Фота vk.com.

Па словах Арцёма, варта часцей уяўляць сябе паспяховым, каб ўяўленні матэрыялізаваліся ў жыццё. Як кажуць, калі хочаш быць міліянерам, то паводзь сябе, як міліянер.

А ў кабінеце на першым паверсе працавалі пачынаючыя мастакі. Майстар-клас “Сакрэты партрэта” для іх ладзіла мастачка Алена Кучко.

Арцём Зайцаў пачаў з пытання, для чаго вы вучыцеся. Фота Аксаны Ярашонак.

Арцём Зайцаў пачаў з пытання, для чаго вы вучыцеся. Фота Аксаны Ярашонак.

Удзельнікі вучыліся маляваць аўтапартрэт. Алёна Кучко перакананая, каб добра намаляваць партрэт, варта любіць сябе. Таму акрамя прафесійнага самаўдасканалення, у майстар-класе былі і псіхалагічныя моманты.

– Прыгадайце, калі вы самі сабе падабаліся, – настройвала ўдзельнікаў на працу мастачка, – Або паглядзіце на сябе мамінымі вачыма. Ёй жа вы заўсёды падабаецеся.

Другі этап майстар-класаў пачаўся бліжэй да вечара. Тут гутарылі пра псіхалогію сямейных адносінаў, супрацьдзеенне дыскрымінацыі і і перформансы.

На майстар-класах прысутнічалі навучэнцы каледжаў. Фота Аксаны Ярашонак.

На майстар-класах прысутнічалі навучэнцы каледжаў. Фота Аксаны Ярашонак.

Вольга Бандарэнка распавядае пра сны. Фота Аксаны Ярашонак.

Вольга Бандарэнка распавядае пра сны. Фота Аксаны Ярашонак.

Вершы на галаканцэрце. Фота vk.com.

Вершы на галаканцэрце. Фота vk.com.

Увечары мерапрыемствы форума завяршыў жыццесцвярджальны моладзевы канцэрт і дыскатэка.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце