Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец Астравец
Грамадства
11.10.2017 10:48 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Гадзіннік на “Брадвеі”: стрэлкі адваліліся, час паказвае не той

Фота Наталлі ТУР.

Тыя, хто часта хо­дзіць па вуліцы Прытыцкага, заў­важылі, што дакладны час на самым прыгожым гадзінніку ў горадзе зверыць атрымоўваецца не заўсёды.

З аднаго боку гадзінніка стрэлак увогуле няма, з іншых бакоў – кожны цыферблат паказвае розны час.

А між тым, у 2011, калі ўсталёўвалі яго, падрадная арганізацыя “Спецбудмеханізацыя” абяцала, што тэрмін службы гадзінніка 20 гадоў і час павінны карэктавацца аўтаматычна праз спадарожнікі.

Гадзіннік для Мала­дзечна зрабілі ў Мінску, на заводзе металаканструкцый “Профіт”. Мы патэлефанавалі дырэктару прадпрыемства Аляксандру Кудраўцу, каб запытацца, ці цікавяцца яны лёсам сваёй прадукцыі:

– На гадзіннік у Маладзечне была гарантыя два гады. Цяпер ён знаходзіцца на абслугоўванні. Арганізацыя, наколькі я памятаю, гэта “Камунальнік”, на балансе якой той гадзіннік лічыцца, можа звярнуцца да нас з просьбай ліквідаваць непаладкі. Нашы інжынеры абавязкова прыедуць і ўсё нала­дзяць. Стрэлак, кажаце, няма? Паставім.

– А звярталіся да вас з Маладзечна?

– За апошні год дакладна не. А ці былі званкі раней, я не ведаю.

У “Камунальніку” па пытанні гадзінніка нас накіравалі да галоўнага энергетыка прадпрыемства Міхаіла Семянкевіча. Той адказаў:

– Ну як гадзіннік не працуе? Ён працуе... часткова. Гадзіннік знаходзіцца на балансе маладзечанскага райвыканкама. І грошы на яго рамонт павінны выдзяляць яны. Мы звярталіся з гэтым пытаннем у выканкам, але нам адмаўлялі. 

– Колькі будзе каштаваць рамонт гадзінніка?

– Суму мы называлі прыкладную. Я яе агучыў нашаму дырэктару. Можа для выканкама гэта і не дорага, але для "Камунальніка" дорага. 

– Дык колькі грошай трэба на рамонт?

– Дырэктар ведае. 

Чаму галоўны энергетык робіць з кошту рамонту гадзінніка таямніцу, невядома. Бо на сайце дзяржзакупак любыя расходы ўсё адно фіксуюцца.

Напрыклад замена ліфта ў доме па вуліцы Францыска Скарыны каштуе 32 595 рублёў. 

Ці змогуць у хуткім часе гараджане звяраць па ім свае гадзіннікі і прызначаць спатканні роўна ў 19:00 па ўсіх чатырох цыферблатах.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце