Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
6.10.2017 11:47 ,AЎТАР(Ы): Калектыў "Рэгіянальнай газеты"

Дашлі фотаздымак – і атрымай лічбавую фотарамку ці іншыя падарункі

Восень – час вучобы, ураджаю і... акцый ад “Рэгіянальнай газеты”. Сёння мы запускаем акцыю “Не губляй ніводнага дня”.

Дасылайце на нашу пошту regionnews@rh.by свае лепшыя фотаздымкі, зробленыя за 2017 год. Падзяліцеся з рэдакцыяй і чытачамі радаснымі момантамі гэтага года.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. Мы размесцім іх для галасавання на сайце rh.by, і той, хто назбірае найбольшую колькасць галасоў, атрымае ў падарунак вялікі набор цукерак.

Акрамя таго, з дасланых фотаздымкаў калектыў рэдакцыі абярэ адзін, які размесцім на фірменным календары “РГ” на 2018 год. Той, хто даслаў здымак, які выбера рэдакцыя, атрымае ў падарунак лічбавую фотарамку.

Сярод фотаздымкаў, на якіх будзе прысутнічаць тэма “Рэгіянальнай газеты”, рэдакцыя абярэ лепшы на яе погляд, а аўтара ўзнагародзіць наборам фірменных сувеніраў ад “Рэгіянальнай газеты”. У далейшым гэтыя здымкі могуць быць выкарыстаныя ў нашых публікацыях.

Дасылаць здымкі могуць нашы чытачы ад сённяшняга дня да 1 лістапада. 6 лістапада мы размесцім на нашым сайце rh.by галасаванне. 13 лістапада абвесцім вынікі акцыі.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі,дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце "Не губляй ніводнага дня".

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце