Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
6.10.2017 15:15 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне: якую самую дарагую рэч вы набылі за апошні месяц?

Фота torgsoft.net.

Вольга Хацяновіч, журналіст, Астравец:
– Самы дарагі набытак – кусты пляцістых руж. Таннейшы, але вельмі патрэбны – кухонныя вагі.
Вікторыя Шэўчык, у дэкрэтным адпачынку, Маладзечна:
– За апошні месяц самымі дарагімі пакупкамі былі адзенне і абутак да школы. Пастаянная і карысная пакупка – памперсы для малодшага. А купляць нешта вельмі дарагое без растэрміноўкі праблематычна, калі знаходзішся ў дэкрэтным. Вось, збіраем грошы на пакупку шафы.
Уладзімір Сарокін, работнік культуры, Маладзечна:
– Гэта была не пакупка, а рамонт. Цэлы месяц рамантаваў сваю машыну. Большасць грошай аддаваў на запчасткі. Думаў, што жонка з хаты выгане.
Таццяна Максімовіч, настаўніца, Вілейка:
 – З усіх пакупак асабліха жаданымі і радаснымі былі акрылавыя фарбы.
Аляксандра Івашанка, бухгалтар:
– Вырашылі крыху абнавіць мэблю. Набылі невялікі часопісны столік.
Таццяна Атрошанка, індывідуальны прадпрымальнік, спявачка, Маладзечна:
– Самы карысны і дарагі набытак – аранжыроўка да новай песні.
Міхаіл Мурашка, электразваршчык, Вілейка:
– Пару дзён таму набылі дачцэ-школьніцы зімовую куртку за сто рублёў “з хвосцікам”.  
Новае на сайце