Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
9.10.2017 11:31 ,AЎТАР(Ы): Рэдакцыя "РГ"

Далучайцеся да акцыі “Дзясятачка” і зарабляйце планшэт

Фота rh.by.

Хочаце, каб ваша дзіця вучылася на “выдатна”? Падарыце яму добрую матывацыю – магчымасць за адзнакі зарабіць планшэт!

Удзельнічаць у нашай акцыі адна асалода. Бацькі і настаўнікі маюць выдатны рычаг для падштурхоўвання, а лепшы вучань (вучні) атрымае каштоўны падарунак. Пра ход акцыі мы будзем рэгулярна паведамляць на старонках газеты і на сайце.

Летась аналагічная акцыя доўжылася адну чвэрць. Планшэт атрымала Юля Дземідовіч, якая тады вучылася ў 8 “А” класе маладзечанскай СШ №5. А 5 “В” клас маладзечанскай гімназіі-каледжа мастацтваў схадзіў у піцэрыю.

Былі і сувенірныя падарункі ад рэдакцыі.

Планшэт – лепшаму вучню

Лепшы вучань (вучні) па суме набраных балаў за навучальны год атрымае ад рэдакцыі планшэт.

Лепшы клас – паход у піцэрыю.

Па выніках чвэрцяў рэдакцыя адзначыць лепшых вучняў у гэтых чвэрцях. Яны атрымаюць ад рэдакцыі фірменную сумку-партфель (для папер ці ноўтбука).

Акцыя стартуе сёння (прымаюцца бланкі з адзнакамі ад 1-га верасня і пазней), працягнецца да 21 мая.

Удзел у акцыі

У кожным нумары ў газеце будуць размяшчацца спецыяльныя бланкі для ўдзельнікаў акцыі “Дзясятачка”. Яго запаўняе вучань любой са школ ці гімназій Маладзечанскага, Вілейскага, Смаргонскага, Мядзельскага, Валожынскага, Ашмянскага, Астравецкага раёнаў, якому на момант атрымання адзнакі споўнілася 12 гадоў, ці яго бацькі.

У бланк уносяцца звесткі аб адной атрыманай адзнацы, роўнай 9 ці 10 балам, па любым школьным прадмеце за перыяд ад 1 верасня 2017 года да 16 мая 2018 года. Бланкі прымаюцца да 12:00 21 мая. У гэты ж дзень рэдакцыя назаве таго (тых), хто атрымае планшэт.

Планшэт атрымае вучань (вучні), які набярэ максімальную колькасць балаў, атрыманых суміраваннем адзнак з запоўненых па правілах бланках за ўвесь перыяд вучобы ад 1 верасня да 16 мая.

Пры роўнай колькасці балаў каштоўны падарунак (падарункі) уручаецца таму, у каго больш 10-бальных адзнак (звесткі з бланкаў).

Фірменны партфель атрымае вучань (вучні), які набярэ максімальную колькасць балаў, атрыманых суміраваннем адзнак з запоўненых па правілах бланках за перыяд адпаведнай чвэрці. Пры роўнай колькасці балаў каштоўны падарунак (падарункі) уручаецца таму, у каго больш 10-бальных адзнак (звесткі з бланкаў).

Паход у піцэрыю рэдакцыя арганізуе для класа (класаў), вучні якога набяруць максімальную колькасць балаў, атрыманых суміраваннем адзнак вучняў гэтых класаў. Пры роўнай колькасці балаў паходам у піцэрыю ўганаруецца клас (класы), вучні якога атрымалі больш 10-бальных адзнак.

Усе звесткі аб адзнаках рэдакцыя бярэ з запоўненых па правілах бланках.

Копіі бланкаў рэдакцыя не разглядае. Звесткі аб адной адзнацы могуць быць унесеныя толькі ў адзін бланк.

Запоўніце бланк з папяровага нумара “РГ”, дайце на под­піс настаўніку і дашліце яго ці прынясіце ў рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты”.

Вучням – поспехаў у вучобе, настаўнікам – добрых вучняў!

Адрас рэдакцыі: 222310, Мала­дзечна, Вялікі Гасцінец, 143, офіс 518 (ГЦ “Тройка”, 5-ы паверх). Калі бу­дзеце дасылаць поштай, зрабіце на канверце пазнаку “10-ка”.

Абмеркаваць
Каментар (2) / Дадаць каментар
9.10.2017 14:57
Наталя / Добры дзень Дзе узяць бланкі
9.10.2017 16:57
Рэдакцыя / Паважаная Наталля, "Запоўніце бланк з папяровага нумара “РГ”. Копіі бланкаў рэдакцыя не разглядае. Звесткі аб адной адзнацы могуць быць унесеныя толькі ў адзін бланк."
Дадаць каментар
Новае на сайце