Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Беларусь
6.10.2017 09:34 ,AЎТАР(Ы): TUT.BY

"Польскі след" Максіма Мархалюка. Кіроўца фуры заявіў, што падвозіў іншага хлопчыка

Фота svisgaz.by.

Пасля таго, як на TUT.BY з'явілася інфармацыя аб тым, што ў Польшчы невядомы хлопчык схаваўся ў фуры, а потым збег, і гэтая інфармацыя выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі і памежных раёнах Польшчы, мясцовыя паліцэйскія адшукалі кіроўцу, што адправіў ім гэтую інфармацыю праз сайт, і паказалі яму фатаграфію зніклага ў Беларусі Максіма Мархалюка.

Дальнабойшчык упэўнена заявіў – не, у яго машыне быў не Максім: той хлопчык быў смуглявым, як мяркуецца, цыган.

Дзіця, удакладніў кіроўца, хутчэй за ўсё, забралася ў яго машыну на адным з прыпынкаў для адпачынку ў лясным масіве каля горада Радам Мазавецкага ваяводства – па дарозе з Любліна ў Седльцаў.

У прэс-службе паліцыі горада Радам запэўнілі, што аб зніклым у Беларусі маленькім Максіме тут ведаюць і, калі з'явяцца звесткі аб якіх-небудзь такіх дзецях, то гэтая інфармацыя не застанецца незаўважанай.

TUT.BY.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце