Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Свет
10.10.2017 12:01 ,AЎТАР(Ы): rtvi.com

У Маскве памёр "тэлевізійны лекар" Алан Чумак

Фота interfax.ru.

Інфармацыю пра смерць Алана Чумакова пацвердзіла РБК і яго жонка Людміла. Яна ўдакладніла, што ён памёр ўвечары 9 кастрычніка. Прычыну смерці яна не назвала. "Пайшоў з жыцця чалавек – гэтага дастаткова", – сказала яго жонка.

На тэлебачанні Чумак пачаў працаваць у 1965 годзе. Спачатку ён быў спартыўным каментатарам. З пачатку 80-х працаваў у НДІ агульнай і педагагічнай псіхалогіі АПН СССР.

У канцы 70-х гадоў ён займаўся падрыхтоўкай выкрывальных артыкулаў пра "шарлатанаў-лекараў" і зразумеў, што мае экстрасэнсорныя здольнасці. Пазней ён стаў праводзіць "тэлевізійныя сеансы": зараджаў з дапамогай магііі крэмы, ваду і іншыя субстанцыі.

Калі Міністэрства аховы здароўя ў 1993 годзе абмежаваў нетрадыцыйныя метады лячэння, дзейнасць Чумака трапіла пад забарону, і яго перасталі паказваць па тэлевізары. У 2000 годзе ён балатаваўся ў Самарскай вобласці на выбарах у Дзярждуму. Чумак набраў прыкладна 3% і не змог стаць дэпутатам.

Чумак напісаў некалькі кніг пра лекарства і экстрасэнсорныя здольнасці: "Лячэбная сіла ўнутры вас", "Тым, хто верыць у цуд" і "Кніга-экстрасэнс. Практычныя прыёмы па вылячэнню сябе і сваіх блізкіх".

Rtvi.com.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце