Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
13.10.2017 15:22 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Палачанах машына збіла 13-гадовага хлопчыка: "Я бачыў, што вы едзеце, я думаў, што паспею"

Фота з сайта drom.ru.

ДТЗ адбылося 12 кастрычніка каля 15 гадзін у Палачанах. 

Вучань восьмага класа Палачанскай сярэдняй школы пасля заняткаў вяртаўся дадому. Ішоў па тратуары ў бок Маладзечна. Там усталяваныя знакі абмежавання хуткасці, там ёсць пешаходны пераход, усталявая штучная няроўнасць. Але...

З боку Маладзечна ў бок Валожына ехала 29-гадовая жыхарка Палачанаў на аўтамабілі "Фольксваген Пола".

Пустая вясковая дарога: ні сустрэчных машын, ні пешаходаў...

І раптам за 114 метраў ад пешаходнага перахода, і менш за 5 метраў ад школьніка да машыны, апошні рэзка пачынае перабягаць дарогу.

Жанчына тут жа тармозіць, але левай часткай тулава хлопец усё ж за машыну чапляецца, ад удару падае на зямлю.

Вадзіцельніца выбегла з машыны, выклікала хуткую, і пытаецца ў хлопца, як так атрымалася і ці ўсё з ім у парадку?

Хлопчык адказаў:

- Я бачыў, што вы едзіце, я думаў, што паспею перабегчы. 

"Хуткая" шпіталізавала хлопчыка ў хірургічнае аддзяленне маладзечанскай дзіцячай бальніцы.

У яго чэрапна-мазгавая траўма, драпіны на твары і каленях, пералом малай бярцовай косці.

Пра гэта "Рэгіянальнай газеце" расказаў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.  

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце