Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
Вілейка
17.10.2017 09:45 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Дзень маці на Вілейшчыне затрымалі чатырох п'яных кіроўцаў

Фота dpchas.com.ua.

У суботу, 14 кастрычніка, на Вілейшчыне затрымалі чатырох п'яных за рулём, распавяла "РГ" намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

Трое парушальнікаў, выпіўшы спіртнога, селі за руль уласных легкавых машын.

А чацвёрты, жыхар Маладзечна, у нецвярозым стане ездзіў на скутары ля вёскі Каранёва на Вілейшчыне, дзе ўчыніў аварыю.

Ён уехаў у аўтамабіль, прыпаркаваны ля дарогі, і пашкодзіў машыну. Сам атрымаў ушыбы і чэрапна-мазгавую траўму.

 – Мужчына не меў адпаведных дакументаў на скутар, таму пакараны будзе па двух артыкулах: за кіраванне ў нецвярозым стане і за кіраванне скутарам без дакументаў,  –  адзначыла Кацярына Млечка.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце