Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Грамадства
25.10.2017 16:18 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

Зарастаюць лесам старыя могілкі ў Яршэвічах на Валожыншчыне (Фота)

Фота nn.by.

"Зарастаюць лесам так званыя "каталіцкія" могілкі ў вёсцы Яршэвічы, Валожынскі район, Пяршайскі сельсавет. Сваякі памерлых, калі наведваюць іх магілы, прыходзяць з сякерай і робяць сабе сцежку, — піша ў Рэдакцыю "НН" чытачка Вера Браніславаўна.

— Паглядзіце на галоўны ўваход — вялікі крыж яшчэ неяк трымаецца, і толькі па ім можна здагадацца, што тут за зямля. Але ж там ляжаць нашыя продкі, бабулі і дзядулі. Ёсць дагледжаныя, пафарбаваныя, з кветкамі пахаванні — гэта не нейкае выпадкова знойдзенае, забытае гадамі паховішча. Там апошняе пахаванне адбылося у 1991 годзе.

Мы званілі старшыні Пяршайскага сельсавета, і яна прызналася нам, што проста нейкім чынам пры пераездзе сельсавета з Яршэвіч у Пяршаі (у адміністрацыйным і фізічным сэнсе), а ці то і раней нават, нейкі клерк забыўся ўнесці гэтыя могілкі у рэестр. А таму на паперы няма ніякіх могілак. Таму няма ні грошай на іх, ні дбання, ні памяці.

Памажыце, каб месцы памяці не сталі месцам для грыбнікоў, а мы — сваякі тых, хто там ляжыць — не, мы і далей можам з сякерамі ды піламі наведваць родныя нам душы, але ж гэта няправільна, не па-людску. Гэта нават проста парушэнне закону аб пахаваннях РБ. Ды і зноў хутка "Дзяды"…"

"Наша ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце