Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Беларусь
12.10.2017 17:00 ,AЎТАР(Ы): Мvd.gov.by

"Хлопец з бензапілой" Улад Казакевіч напаў з самаробным нажом на кантралёра ў шклоўскай калоніі

Фота bdg.by.

Уладзіслаў Казакевіч напаў на кантралёраў у шклоўскай калоніі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.

Інцыдэнт адбыўся 12 кастрычніка ў папраўчай калоніі №17. Каля 10:40 пры вывадзе Казакевіча на прагулку падчас стандартнай працэдуры надгляду спрацаваў металадэтэктар у яго левым рукаве.

"Асуджанаму было прапанавана здаць забаронены прадмет, але ён, не выканаўшы патрабавання вайсковага нарада, правай рукой выхапіў з рукава самаробны нож і паспрабаваў напасці на супрацоўніка адміністрацыі калоніі.

Какая мебель подходит вашему характеру? Пройди короткий тест и узнай!

Дзякуючы прафесійным, разумным дзеянням начальніка вайсковага нарада кантралёраў, старшага кантралёра ўзвода, прапаршчыка Аляксея Кузана і асабовага складу вайсковага нарада асуджаны Уладзіслаў Казакевіч быў абяззброены", — распавёў Канстанцін Шалькевіч.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце