Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Беларусь
17.10.2017 23:25 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Смерць салдата ў Печах: камандзіра вайсковай часці звольнілі, 10 чалавек затрымалі, сярод іх 2 афіцэры

Фота tut.by.

Камандзір вайсковай часці – начальнік школы, у якой праходзіў службу радавы Аляксандр Коржыч, звольнены з шэрагаў Узброеных сіл. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Паводле паведамлення, службовая асоба звольненая "за непрыняцце мер па прадухіленні гібелі асабістага складу, падтрымання ўнутранага парадку".

"Праверка працягваецца. Абавязкова будзе забяспечана не толькі няўхільнасць пакарання ў адпаведнасці з заканадаўствам вінаватых асоб за здзяйсненне правапарушэнняў, але і службовых асоб – за непрыняцце мер па падтрыманні дысцыпліны", – інфармуе Міністэрства абароны.

Следчы камітэт сёння паведаміў, што справа аб смерці Аляксандра Коржыча прынятая да вытворчасці. Сярод падазроных 2 афіцэра, 7 сяржантаў і старшына роты. Усе яны заключаныя пад варту.

– Узбуджаная 8 крымінальных спраў у дачыненні да 8 ваеннаслужачых па арт. 443, 455, 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, – адзначаецца ў афіцыйным паведамленні СК.

Ваеннаслужачых падазраюць у дзедаўшчыне, злоўжыванні ўладай і махлярстве. Усе яны заключаны пад варту, ім будзе прад'яўлена абвінавачванне.

Паводле следчага ведамства, у ходзе вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы ўстаноўленыя факты бяздзейнасці афіцэраў вайсковай часці, у якой праходзіў службу загінулы.

Па дадзеных следства, камандзір роты, старшы лейтэнант, 1994 года нараджэння, і яго намеснік, капітан, 1989 года нараджэння, ведаючы аб здзяйсненні прапаршчыкам злачынства ў дачыненні да А. Коржыча, наўмысна бяздзейнічалі з мэтай стварэння бачнасці дабрабыту ў падраздзяленні перад вышэйшым камандаваннем. Афіцэры не хацелі прымаць захады па падтрыманні ўнутранага парадку для мінімізацыі службовай нагрузкі.

Пасля таго, як А. Коржыч у адпаведнасці з загадам камандзіра вайсковай часці лічыўся прыбыўшым з медыцынскай роты, 23-гадовы камандзір роты не цікавіўся месцам фактычнага знаходжання радавога.

Пры гэтым, у адпаведнасці з арт. 131 Статута ўнутранай службы Узброеных Сіл, камандзір роты быў абавязаны у тым ліку весці ўлік асабовага складу роты і падтрымліваць вайсковую дысцыпліну. У адпаведнасці ж з арт. 133 Статута, намеснік камандзіра роты па ідэалагічнай рабоце быў абавязаны прымаць эфектыўныя меры па папярэджанні правапарушэнняў, а таксама адказваць за маральна-псіхалагічны стан асабовага складу.

Дадзеныя факты сталі падставай для распачынання галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта крымінальных спраў у дачыненні да афіцэраў па ч. 3 арт. 455 (бяздзейнасць улады, што пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія далучаны да асноўнай справе аб здарэнні ў Печах.

Да падазраваных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце