Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Зона rh.by. Старонка рэдактара
Ашмяны
21.10.2017 18:25 ,AЎТАР(Ы): Паводле uvd.grodno.by

Ашмянская кавярня засталася без "жывой" музыкі: у музыканта скралі радыёмікрафоны

Фота Fonstola.

У Ашмянах у кавярні абакралі музыканта.

24-х гадовы малады чалавек працуе ў гэтай установе, ён выконвае наведвальнікам кампазіцыі ў жывую.

У сераду раніцай у кафэ прыйшоў мужчына 1962 года нараджэння. На гадзінніку было каля 11, час ужо не для сняданку, але яшчэ і не для абеду, таму ў зале людзей не было.

Уся апаратура ў гэты момант была складзеная ў чамаданы, адзін з якіх грамадзянін і забраў. У выніку ён скраў радыёмікрафоны і ўзмацняльнік гуку.

Праз некалькі дзён пасля здзяйснення крадзяжу, зламыснік напісаў яўку з павіннай, усе рэчы вернутыя іх уладальніку. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле "Крадзеж".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце