Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец Астравец
24.10.2017 15:21 ,AЎТАР(Ы): Экапартнёрства

Якія бізнес-праекты жыхароў рэгіёна атрымліваюць фінансаванне

Вераніка Шчуроўская з Залесся

Вераніка Шчуроўская з Залесся. Фота ecopartnerstvo.by.

Другі і трэці набор слухачоў Школы сельскага бізнеса ў Камарова пачаў навучанне. Вучыцца і ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне фінансавай падтрымкі бізнес-праектаў могуць жыхары Мядзельскага, Смаргонскага, Астравецкага і Пастаўскага раёнаў.

30 верасня слухачы першага набору закончылі навучанне і прэзентавалі праекты. Журы з 12 абрала 4 ідэі, на рэалізацыю якіх выдаткуюць ад двух да 10 тысяч еўра.

Аляксандра Чыжэўская з Залесся плануе адкрыць вытворчасць экалагічных драўляных вокнаў.

Яе аднавяскоўка Вераніка Шчуроўская збіраецца рабіць тавары з вышыўкай. Дзякуючы падтрымцы жанчына мяркуе атрымаць сертыфікацыю, каб яе тавары прадавалі ў крамах.

Людміла Стручко з Трокеляў Астравецкага раёна шые адзенне на заказ для аднавяскоўцаў. Грант дапаможа набыць лепшае абсталяванне, а пазней наняць швачак. Канкурсантка Святлана Сенькавец з Пастаўшчыны плануе перапрацоўваць арганічнае зерне грачыхі ў крупу, такім чынам вырабляючы "зялёную грэчку".

Праект школы ў Камарове фінансуецца Еўрапейскім саюзам, паведамляе таварыства "Экапартнёрства".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце