Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
19.10.2017 15:41 ,AЎТАР(Ы): mlyn.by Павел Загорскі

Як у Маладзечанскім раёне знайшлі 82-гадовую бабулю, якая зблудзіла ў лесе

Фота i93.beon.ru.

Пошукі бабулі працягваліся ў цяжкадаступным лясным масіве і пад дажджом. Яе шукалі супрацоўнікі РАУС, МНС, добраахвотнікі – больш за 30 чалавек.

Званок аб тым, што 82-гадовая бабуля заблудзілася ў лясным масіве каля вёскі Краснае Маладзечанскага раёна, у дзяжурную частку РАУС паступіў познім вечарам 12 кастрычніка. Жанчына раніцай пайшла ў лес за грыбамі і дадому не вярнулася.

Начальнік аддзялення вышуковай работы Маладзечанскага РАУС Юры Пятровіч распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY, што ў жанчыны быў пры сабе мабільны тэлефон. Але з-за таго, што батарэя разраджалася, вызначыць яе месцазнаходжанне не атрымалася.

“Месца пошукаў у лесе аказалася цяжкадаступным: гарыстая мясцовасць, вельмі густы лес і шмат паваленых дрэў, таксама бесперапынны дождж, што ўскладняў пошукі чалавека”, – распавёў Юры Пятровіч.

Пошукі працягваліся ўсю ноч і наступны дзень. Было прынята рашэнне да канца дня 13 кастрычніка накіраваць больш людзей з асабістага складу супрацоўнікаў РАУС, ваеннаслужачых унутраных войскаў і пашырыць раён пошуку. Але па шчаслівай выпадковасці адзін з супрацоўнікаў МНС трохі збіўся з курсу групы і заўважыў  жанчыну. Яе знайшлі ў пяці кіламетрах ад садовага таварыства, у якім пражывала.

Са слоў Юрыя Пятровіча, бабуля чула гукі сірэны, якую падаваў спецаўтамабіль МНС, крыкі людзей і паведамленні па гучнагаварыцелі, але не магла адгукнуцца з-за ахрыплага голасу.

Пацярпелую пасля абследавання медыкі адпусцілі дадому. У шпіталізацыі ёй не было патрэбы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце