Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Здарэнні
Вілейка, Мядзел
23.10.2017 16:18 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Крымінальная рыбалка на Вілейскім вадасховішчы: на двух жыхароў Вілейшчыны завялі справы за браканьерства

Фота Kaspika.

У верасні жыхар Вілейшчыны і яго госць са сталіцы незаконна лавілі рыбу на Вілейскім вадасховішчы.

Парушальнікі паспелі злавіць двух ляшчоў, але гэтага было дастаткова, каб распачаць адміністрацыйную справу. І тут высветлілася, што сёлета ў маі фігурантаў ужо каралі за браканьерства.

 – У такім выпадку адміністрацыйная адказнасць пераходзіць у крымінальную, – кажа Уладзімір Хіла, намеснік начальніка мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды. 

Крыху пазней яшчэ аднаго віляйчаніна затрымалі з пяццю сеткамі і дзесяццю кілаграмамі рыбы. Паколькі сустрэча з інспектарамі ў яго была не першай, на мужчыну таксама завялі крымінальную справу.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце