Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Смаргонь
24.10.2017 08:24 ,AЎТАР(Ы): Паводле сайта дзяржаўнага памежнага кантролю

Лось парушыў беларуска-літоўскую мяжу, пераскочыўшы праз плот (Відэа)

Фота e-Reading.

На ўчастку адказнасці памежнай заставы "Маладзечанская" на літоўскім кірунку дзяжурны з дапамогай інтэграванай сістэмы аховы мяжы зафіксаваў незвычайнага парушальніка, паведамляецца на сайце ДПК.

– Нягледзячы на тое, што на асноўных сцежках міграцыі жывёл у сігналізацыйнай сістэме агароджы прадугледжаныя спецыяльныя лазы для бесперашкоднага перамяшчэння лясных жыхароў, загараджальны плот на трываласць праверыў лось.

Цару ляснога гушчару тэрмінова спатрэбілася перайсці ў бок суседняй краіны. Не выключана, што "парушальнік без дакументаў" сабраўся на вадапой на бліжэйшую раку Вілія. Менавіта па ёй у гэтым раёне і праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Літвой, – распавялі ў ведамстве.

Характэрна, што штучны інтэлект інтэграванай сістэмы аховы мяжы прааналізаваў характар пераадолення і не падаў сігнал трывогі на заставу, беспамылкова выключыўшы ўздзеянне чалавека. Смаргонскія памежнікі з дапамогай камер сачылі за рашучымі дзеяннямі "парушальніка", для якога двухметровая агароджа не стала сур'ёзнай перашкодай на шляху.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце