Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
19.10.2017 15:01 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Пайшла з жыцця галоўны доктар Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Шамодзі

Пра тое, што 18 кастрычніка не стала Таццяны Шамодзі, “Рэгіянальнай газеце” расказаў выконваючы абавязкі галоўнага доктара Іван Лужынскі.

– Таццяны Пятроўны не стала 18 кастрычніка. Яна доўга змагалася з хваробай. Таццяне было толькі 49 гадоў.

Цырымонія развітання адбудзецца 20 кастрычніка.

– Родныя Таццяны Пятроўны прынялі рашэнне развітвацца з ёй у кватэры, не везці яе ў бальніцу. Гэта безумоўна цяжкая страта, па-першае, для сваякоў і для нас, яе калег. Цяжка перадаць словамі, што мы ўсе цяпер адчуваем. Я прыношу свае спачуванні яе родным і блізкім. 

Таццяна Шамодзі закончыла медыцынскі ўніверсітэт у 1994 годзе. Працавала ўчастковым педыятрам, доктарам-рэабілітолагам, загадчыцай дзіцячай паліклінікі, была намесніцай галоўнага доктара па дзяцінстве і родадапамозе цэнтральнай раённай бальніцы.

Ад 2014 года – галоўны доктар Маладзечанскай ЦРБ.

Была прызнаная Чалавекам года Міншчыны ў 2011 годзе.

У Таццяны Шамодзі застаўся дарослы сын. Ён студэнт медыцынскага ўніверсітэта.

Таццяна Шамодзі: “Педыятрыя – гэта мая стыхія”

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце