Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
Вілейка, Валожын, Мядзел
20.10.2017 09:20 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Ад заўтра павышаюць цану на білеты ў аўтобусе. Але не ўсім

Фота Deartravel.ru.

Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па пасажырскіх перавозкаў "Аўтапарка №4" у Маладзечне Віктар Руткоўскі.

Ад 21 кастрычніка талон у гарадскім аўторусе абыйдзецца ў 50 капеек (цяпер – 45). У кіроўцы білет будзе каштаваць 55 капеек, а праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутах ацанілі ў 60 капеек.

У гарадах з насельніцтвам да 50 000 чалавек праяздны на месяц абыйдзецца ў 19,12 рублёў, на дэкаду – 6,70. Калі ў горадзе насельніцтва 50-250 тысяч чалавек, праяздны на месяц будзе каштаваць 21,90 рублёў, а на дэкаду – 7,70.

Цэны павысяць згодна з рашэннямі аблвыканкама ў Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях. Для жыхароў Гродзенскай вобласці цана на білеты пакуль застаецца ранейшай.

Апошні раз цану білетаў павышалі ў снежні 2016 года.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце