Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
24.10.2017 15:50 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Акцыя "Дзясятачка": мы ўжо пачалі дарыць падарункі

Фота Зоі Хруцкай.

Расказаць пра акцыю і запрасіць школьнікаў далучацца мы завіталі ў маладзечанскую СШ №11.

Менавіта гэтую школу мы абралі таму, што яе вучань Іван Жабцоў у мінулым годзе даслаў шмат бланкаў, але атрымаць падарунак так і не пашчасціла. Мы вырашылі выправіць несправядлівасць і ўзнагародзіць актыўнага хлопчыка.

Аднакласнікі Вані і вучні паралельнага класа сабраліся на сустрэчу, каб паслухаць, як і для чаго можна паўдзельнічаць у акцыі. Сустрэчу арганізавала настаўніца рускай мовы і літаратуры Ала Аляксееўна Ермак.

Вось чатыры простыя патрабаванні, каб стаць удзельнікам акцыі і атрымаць магчымасць выйграць прызы.

Правілы "Дзясятачкі"

1.) Удзельнічаць можа вучань любой са школ ці гімназій Маладзечанскага, Вілейскага, Смаргонскага, Мядзельскага, Валожынскага, Ашмянскага, Астравецкага раёнаў, якому на момант атрымання адзнакі споўнілася 12 гадоў, ці яго бацькі.

2.) Трэба зарабіць "9" ці "10" па любым прадмеце ад 1 верасня 2017 года да 16 мая 2018.

3.) Запоўніць бланк удзельніка. Прымаюцца толькі бланкі, выразаныя з газеты. У адным бланку можа стаяць толькі адна адзнака. Калі вы хочаце даслаць на конкурс пяць адзнак, вам неабходна пяць бланкаў, кожны з якіх будзе выразаны з газеты.

4.) Дасылайце бланкі па пошце ці прыносце ў рэдакцыю. На канверце зрабіце пазнаку "10". Адрас рэдакцыі: 222310, Мала­дзечна, Вялікі Гасцінец, 143, офіс 518 (ГЦ “Тройка”, 5-ы паверх).

Прызы

Калі вы выканалі ўсе чатыры пункты, то вы сталі ўдзельнікам акцыі. А значыць, становіцеся адным з прэтэндэнтаў на падарункі для пераможцаў акцыі.

Той, хто дашле найбольшую колькасць бланкаў, атрымае ў падарунак планшэт. Самы актыўны клас, вучні якога даслалі максімальную колькасць бланкаў, выйграюць паход у піцэрыю для ўсяго класа.

На сустрэчы з шасцікласнікамі галоўны рэдактар Аляксандр Манцэвіч і загадчык аддзела інфармацыі Зоя Хруцкая правялі невялікую віктарыну з невялікімі памятнымі падарункамі для тых, хто правільна адказваў на пытанні. А Ваня атрымаў фірменную сумку для ноўтбука.

Калі вы хацелі б, каб прадстаўнікі рэдакцыі прыехалі і ў вашу школу распавесці пра акцыю, калі ласка, запрашайце праз пошту regionnews@rh.by.

Падрабязныя правілы акцыі чытайце тут: Мы зноў запусцілі акцыю “Дзясятачка”.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце