Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Грамадства
Вілейка, Мядзел
1.11.2017 16:23 ,AЎТАР(Ы): Дзяржінспектар Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Міненкоў

Адкрываюць паляванне ва ўгоддзях Вілейшчыны і Мядзельшчыны

Фота hdnicewallpapers.com.

Ад 4 лістапада 2017 па 28 студзеня 2018 года ў паляўнічых угоддзях Нацыянальнага парку “Нарачанскі”, вілейскага доследнага лясгасу і беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў адкрываецца паляванне на зайца-русака, зайца-беляка, вавёрку звычайную, куніцу лясную, куніцу каменную, тхара ляснога, норку амерыканскую, андатру.

Ружэйнае паляванне дазвалюяць  у зонах, адкрытых для палявання на дробную дзічыну ў светлы час сутак па суботах, нядзелях, панядзелках і дзяржаўных святах, а на тэрыторыях вілейскага лясгасу і таварыства паляўнічых і рыбаловаў яшчэ і ў аўторак.

Пры паляванні на гэтыя віды дзічыны можна выкарыстоўваць гладкаствольную зброю з патронамі, начыненымі толькі шротам.

Падчас палявання забараняецца страляць на шум, шорах, па дрэнна бачнай цэлі, у тумане, у прыцемках, у моцны снегапад. Нельга знаходзіцца з зараджанай паляўнічай зброяй на адлегласці менш за 200 метраў ад крайняга будынка населенага пункта.

Пры перамяшчэнні на транспарце па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання паляўнічая зброя ў абавязковым парадку павінна быць зачахлёная і разраджаная пры пераадоленні розных перашкод, падыходзе да месца прывалу і збору, пры сустрэчы з супрацоўнікамі, якія ахоўваюць паляўнічых жывёл у паляўнічых угоддзях.

Пра выпадкі парушэння прыродаахоўнага заканадаўства можна паведаміць па тэлефоне  8 (0179) 750740 у Мядзельскую міжраённую інспекцыю,  па тэлефоне даверу ў Мінску па  тэлефоне  8 (017) 3900000 або на тэлефон 102.

Усю атрыманую інфармацыю ў абавязковым парадку правераць.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце