Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Спорт
2.11.2017 10:35 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Чэмпіёнам свету па панкратыёне стаў жыхар Чысці Андрэй Жукоўскі

Чэмпіён свету па панкраціёне Андрэй Жукоўскі

Чэмпіён свету па панкраціёне Андрэй Жукоўскі. Фота забяспечана Андрэем Жукоўскім.

Пераможца кажа, што канкурэнтаў ён адолеў без асаблівых цяжкасцяў, а цяпер настроены пакарыць першынство свету па ММА, якое плануецца на лістапад.

Чэмпіянат свету па панкратыёне прайшоў у Сочы 27-29 кастрычніка. Жыхар Чысці ўзяў золата ў раздзеле “юніёры”.

Трэнер Мінскага філіяла ММА Андрэй Дзёмін распавядае, што быў перакананы ў перамозе свайго байца:

– Я ў ім упэўнены заўсёды! Гэта вельмі таленавіты і перспектыўны хлопец, а галоўнае – мэтанакіраваны.

Андрэй займаецца з трэнерам Дзёміным два гады. Да чэмпіянату ў Сочы рыхтаваліся два месяцы.

– Андрэй заўсёды ў форме, мы не прапускаем трэніроўкі. Займаліся два разы на дзень – раніцай і вечарам, шэсць разоў на тыдзень.

У катэгорыі “юніёры” Жукоўскаму давялося змагацца з двума расіянамі і адным іранцам.

– Узровень сапернікаў сярэдні, – адзначае Андрэй. – Калі шчыра, я настройваўся на горшае. Заўсёды так раблю, і з першынством, што будзе ў лістападзе. А што тычыцца падрыхтоўкі, умоў для трэніровак – яны на самым высокім узроўні.

– Гледачы ў зале не дапамагаюць змагару, – лічыць Дзёмін. – Падчас боя адключаешся ад усяго, што вакол, акрамя саперніка і трэнера.

Падчас узнагароджання. Фота забяспечана Андрэем Дзёміным.

Падчас узнагароджання. Фота забяспечана Андрэем Дзёміным.

З Беларусі на чэмпіянат ехалі шасцёра спартсменаў. Золата ўзяў маладзечанец і мінчанін Міхаіл Адзінцоў, ужо ў катэгорыі “мужчыны”.

Трэнер адзначыў, што ўмовы ў Сочы былі вельмі прыемныя. Атэль размяшчаўся каля мора, а тэмпература была 18-20 градусаў.

Андрэю Жукоўскаму 18 год. Займаецца барацьбой ад 12 год. Кажа, што трапіў у спорт выпадкова – прыйшоў за кампанію з аднакласнікам.

Даведка “РГ”. Панкратыён – старажытны алімпійскі від адзінаборстваў. Слова паходзіць ад назвы баявога мастацтва, якое першым уключылі ў спаборніцтвы антычных Алімпійскіх гульняў.

ММА – змешаныя баявыя мастацтвы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце