Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Беларусь
6.11.2017 11:01 ,AЎТАР(Ы): Паводле "На варце"

На Віцебшчыне дзядуля разам з сябрам гвалтаваў трох сваіх унукаў і здымаў порна

Фота Likar.info.

На Віцебшчыне затрыманыя два таварышы, якія на працягу больш за двух гадоў займаліся згвалтаваннямі дзяцей, у тым ліку ўнукаў аднаго з іх.

Падрабязнасці жахлівай гісторыі на старонках міліцэйскай газеты "На варце" расказвае старэйшы аперупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўлення па наркагандлі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Шкурко.

Абодвум затрыманым больш за 50 гадоў.

Адзін з іх меў трох родных унукаў (малодшаму 7 гадоў), якія штовыходныя прыязджалі да дзядулі ў госці. "Мужчыны ўступалі ў палавую сувязь з ахвярамі і адзін з адным на вачах у дзяцей, пры гэтым здымаючы порнаролікі", – расказаў міліцыянт. Бацькі дзяцей даведаліся пра гэта толькі больш праз два гады, і паведамілі праваахоўнікам.

"У пачатку 90-х гадоў мужчына купіў касеты з дзіцячай парнаграфіяй і на працягу 20 гадоў глядзеў відэа, выспяваў для таго, каб здзяйсняць гэта самому ў дачыненні да дзяцей", — паведамлялася пра гэту гісторыю раней.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце