Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
9.11.2017 16:21 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

Каляндар: 205 год Паўлюку Багрыму, 35 год таму памёр Андрэй Макаёнак

Мы сабралі падборку памятных падзей гэтага тыдня.

11 ЛІСТАПАДА

Дзень памяці загінулых у Першай сусветнай вайне, заканчэнне Першай сусветнай вайны.

12 ЛІСТАПАДА

1930. Нарадзіўся Во­сіп Блізнюк (в. Шаматова, цяпер Смаргонскі раён), удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні, вязень савецкіх канцлагераў.

14 ЛІСТАПАДА

205 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812 – 1891), беларускага паэта.

1939. 3-я (нечарговая) сесія Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання прыняла закон “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”.

1987. Памёр Факунда Несцяровіч, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне, вязень савецкіх канцлагераў.

Суд над большасцю ўдзельнікаў мядзельска-смаргонскага падполля адбыўся ў Маладзечне ў чэрвені-ліпені 1950. Было асуджана ўсяго дзевятнаццаць чалавек.

Двое, кіраўнікі, Расціслаў Лапіцкі і Факунда Несцяровіч, былі прыгавораныя да расстрэлу.

Несцяровіч напісаў прашэнне аб памілаванні, і расстрэл яму замянілі зняволеннем.

15 ЛІСТАПАДА

70 гадоў з дня нара­джэння (1947) Анатоля Ярмоленкі, беларускага эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі.

16 ЛІСТАПАДА

Андрэй Макаёнак.

Андрэй Макаёнак.

1982. 35 гадоў назад памёр Андрэй Макаёнак, беларускі драматург, народны пісьменнік Беларусі. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962) за п’есу “Лявоніха на арбіце”, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1974) за п’есы “Трыбунал” і “Таблетку пад язык”.

Апошні закончаны твор – трагікамедыя “Дыхайце эканомна” (апубл. 1983), п’еса-прытча, у якой аб’ектам аўтарскага асэнсавання стала найважнейшая агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы. Нарадзіўся 12 лістапада 1920 года.  

Кастусь Акула.

Кастусь Акула.

1925. Нарадзіўся Кастусь Акула (да эміграцыі Аляксандр Качан), пісьменнік, беларускі грамадскі дзеяч эміграцыі.

Ён адзіны з беларускіх пісьменнікаў замежжа напісаў раман на англійскай мове “Заў­тра – гэта ўчора” (1968) пра лёс беларусаў і Беларусі ваеннай і паваеннай пары. Памёр 29 студзеня 2008 года.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце