Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Свет
15.11.2017 08:38 ,AЎТАР(Ы): Паводле The Independent

Чаму не трэба саступаць месцы ў грамадскім транспарце пажылым людзям

Фота znaj.ua.

Брытанскія навукоўцы на чале з прафесарам з Оксфарда кажуць, што праезд у грамадскім транспарце з'яўляецца выдатнай фізічнай трэніроўкай для пажылых людзей, паведамляе The Independent. 

Навукоўцы прапануюць старым не шукаць лёгкіх шляхоў і не пазбягаць фізічнай актыўнасці ў тых выпадках, калі тое магчыма і калі дазваляе здароўе. 

"Мы павінны прапагандаваць актыўнасць у старасці і не прапаноўваць пажылым людзям прысесці. Не дапамагайце ім падымацца па лесвіцы і падумайце двойчы, перш чым адмаўляцца ад свайго месца ў аўтобусе на карысць пажылога чалавека. Праезд стоячы – выдатнае практыкаванне ў старасці," – заявіў прафесар Муір Грэй.

"Шмат хвароб ў познім перыядзе жыцця адбываецца не праз ўзрост, а з прычыны бяздзейнасці. Чым больш практыкаванняў мы робім, тым лепш", – дадала хірург-артапед з шпіталя акругі Істбоўрн Скарлет МакНалі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце