Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Здарэнні
20.11.2017 08:46 ,AЎТАР(Ы): Паводле mlyn.by

"У Жэні і дома, і ў школе ўсё было ў парадку": падрабязнасці трагедыі ў Маладзечне

Фота HQ-WallPapers.ru.

Зніклы падлетак знайшлі павешаным на ўскраіне Маладзечна прыкладна за кіламетры ад дома.

15-гадовы школьнік знік 16 лістапада. Пайшоў з дома, пакінуўшы на стале мабільны тэлефон. Яго шукалі бацькі, сваякі, супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС і прадстаўнікі пошукава-выратавальнага атрада "Анёл". У суботу каля 17.00 яго быў знайшлі павешаным, паведамілі прадстаўнікі Маладзечанскага РАУС.

Сям'я загінулага школьніка характарызуецца як добрая. Канфліктаў у школе ў падлетка не было.

Настаўнікі да апошняга спадзяваліся, што іх вучань вернецца дадому жывым.

"Жэня рос у вельмі добрай і правільнай сям'і," – распавядае дырэктар школы №1 Пётр Хроль.

– Бацькі любяць дзяцей, падтрымліваюць, стараюцца даць добрую адукацыю. У нашай школе вучыліся і дзве старэйшыя сястры хлопчыка. Яны абедзве паступілі ў ВНУ, атрымалі адукацыю, жывуць у Мінску. Жэня быў добрым, выхаваным, старанным вучнем, да якога педагогі ніколі не мелі ніякіх прэтэнзій. Але заўсёды вучыўся роўна, быў у залатой сярэдзіне.

– Версіі мы агучвалі розныя, – кажа сп. Хроль. – Хоць раней за хлопцам ніколі такога не было. Ён сябраваў з мамай, заўсёды ёй пра ўсё расказваў, калі кудысьці ішоў, абавязкова ставіў у вядомасць. Каб зразумець, як жа так атрымалася, трэба будзе яшчэ шмат чаго асэнсаваць. А пакуль гэтая страшная трагедыя проста не ўкладаецца ў галаве."

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце