Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Здарэнні
22.11.2017 16:26 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

З карткі знаёмага купіў выпіць, закусіць і скраў 1000 рублёў

Фота kp.by.

20 лістапада завялі крымінальную справу ў дачыненні да 33-гадовага маладзечанца.

У верасні ён выпіваў у Маладзечне ў кампаніі, дзе былі мінчане, што прыехалі ў камандзіроўку.

54-гадовы мінчанін даў знаёмаму сваю картку, каб той набыў выпіўкі і прадуктаў, сказаў пін-код карткі. Маладзечанец набыў усё неабходнае і прынёс у кампанію, дзе працягнулі застолле.

Вярнуўшыся дамоў, жыхар сталіцы заўважыў, што з яго карткі знікла 1000 рублёў. Як стала вядома, грошы для сябе зняў жыхар Маладзечна.

Пра гэта расказаў старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце