Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Грамадства
17.11.2017 11:15 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: як вы рыхтуецеся да зімы?

Фота Alina's Books.

Юлія Ярашонак, вучаніца:
– Ем вітаміны і думаю, што папрасіць у Дзеда Мароза на Новы год. А яшчэ бацькі купілі мне зімовую куртку.
Леанід Свірыдаў, манцёр чыгуначных пуцей:
– Канешне, рыхтуюся, работа такая. Рамантуем чыгуначныя пуці, робім ўсё, каб зімой іх не замятаў снег. А дама назапасіў дроў.
Ксенія Масевіч, навучэнка:
– Хаджу па магазінах. Набываю розныя вясёлыя штучкі: цацкі, сувеніры, семшныя навагоднія шапачкі.
Анастасія Свірыдзёнак, студэнтка:
– Ходзім з сяброўкай па магазінах, выбіраем ёй пухавік на зіму.
Іван Шульга, газаэлектразваршчык:
– Пакуль асабліва ніяк. Толькі зімовую гуму для машыны набыў учора.
Новае на сайце