Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Грамадства
7
17.11.2017 16:14 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Галасуйце за лепшага гаспадара і гаспадыню. Акцыя "Супергаспадар" выходзіць на фінішную прамую

Вось і распачалося доўгачаканае галасаванне за самага гаспадарлівага гаспадара, які і атрымае галоўны прыз – садовыя арэлі. Гаспадар ці гаспадыня, якія зоймуць другое і трэцяе месца атрымаюць набор агародніка і набор насення.

Мы ж пакуль вас пазнаёмім з 18 фіналістамі, каб свой выбар рабіць было прасцей.

№1. Валянціна Бажэлка, Маладзечна. Валянціне 30 гадоў. Цяпер яна ў дэкрэтным адпачынку. І за гэты час навучылася не толькі спраўляцца з дзецьмі, але і вязаць. Цяпер Валянціна вяжа сваім дзеткам не толькі прыгожыя ўборы, але і цацкі.

№2. Людміла Грабянёк з Маладзечна хоць па прафесіі і не звязаная з кулінарыяй, але гатаваць, прызнаецца, любіць з дзяцінства. І сваю сям’ю кожны дзень радуе новымі прысмакамі.

№ 3. А Улляна Малікава з Маладзечна даслала верш, у якім і патлумачыла выбар фота для ўдзелу ў акцыі.

 Як добра, што ў сям'і ёсць

гаспадары.

І не адзін, не два,

а цэлых тры.

Муж з дапамогай таты

Пабудавалі альтанку

каля хаты.

Тыдзень шчыра працавалі,

Днямі і начамі не адпачывалі.

План чарцілі, майстравалі,

Потым усё пафарбавалі.

Вы запытаеце,

хто ж трэці гаспадар?

А гэта я – альтанкі ўладар.

Працай уважліва я кіравала,

Таксама начамі не спала.

За працэсам усе

знаёмыя сачылі.

Потым, канешне,

усе адпачылі.

Маці на стол ад душы

накрывала,

У альтанку гасцей

дарагіх запрашала.

З задавальненнем скажу

вам я,

Што дружная ў нас сям'я.

Усе разам над альтанкай

працавалі,

А потым верш пісаць

дапамагалі.

 №4. У Анастасіі Суханожкі з Яхімоўшчыны на падворку растуць апенькі. За сезон, расказвае жанчына, збіраюць некалькі вёдраў. А дачушка Віка, якой год і дзесяць месяцаў, дапамагае збіраць ураджай.

№5. Маладзечанец  Юры Савін таксама збірае ўраджай, толькі не падворку, а на падваконні. Юры больш за 30 гадоў вырошчвае лімоны. Самы вялікі лімон, вырашчаны сёлета, важыў 538 грамаў.

№6. Ганна Кічыгіна з Маладзечна лічыць, што нават самым простым побытавым рэчам можна надаць унікальны выгляд. На фота – печка “буржуйка” , якую Ганна аздобіла ўласнымі рукамі.

№7. Юля Краўцова з Вілейкі стварае прыгажосць з палімернай гліны і лямца. Для ўдзелу ў акцыі Юля даслала фотаздымак гнома, якога зрабіла ўласнымі рукамі.

№ 8. Арцём Бурачонак з Маладзечна даслаў фотаздымак, на якім ён заканчвае будаўніцтва ўласнага дома. Хутка наваселле.

№9. А сям’я Сцебуракаў з Маладзечна разам збірае ўраджай, які ў вёсцы Раманаўшчына, што на Валожышчыне вырасціў дзядуля Яўген. Дапамагае яму ўнук Глеб.

№10. Валеры Пячкоўскі з Ашмянаў разам з фотаздымкам даслаў наступны ліст:

– Доўга думаў, чым можна пахваліцца наконт "супергаспадарання". Для ўнукаў я зрабіў і арэлі,  і карусель, і "горку". Планую зрабіць скаладром і канатную дарогу. Для жонкі – парнікі і розныя прылады для кухні, для сябе – бетонамяшалку, электраплуг, цыркулярку. Але, паколькі ўсё маё свядомае жыццё звязанае з электрычнасцю, а тэма энергазберажэння  з'яўляецца для нашай краіны вельмі актуальнай, рашыў выкласці на суд грамадскасці сціплае фота ветрагенератара (праўдзівей, ветрагенератарчыка), які працуе ў маёй дамашняй сістэме альтэрнатыўнага электразабеспячэння разам з сонечнымі батарэямі. Сістэма выкарыстоўваецца для асвятлення падворка, гасцёўні, кухні. Пры неабходнасці можа засілкаваць ноўтбук ці невялікі тэлевізар.

Каму стане цікава – што ведаю  раскажу.

№ 11. Яшчэ адзін “супергаспадар” з Маладзечна зрабіў сваімі рукамі інкубатар. Завуць умельца Аляксандр Станкевіч. Аляксандр разам з фотаздымкам прыклаў інструкцыю:

– Інкубатар зроблены з пенапласту. Усе электронныя дэталі былі набытыя на адным з кітайскіх сайтаў. Пераварот яек і рэгуляванне тэмпературы ў ім аўтаматызавана. За вясну мне ўдалося вывесці гусей, куранят і качак.

Цяпер Аляксандр займаецца вырабам міні-трактара, з дапамогай якога будзе лягчэй весці сельскую гаспадарку ў вёсцы ў бацькоў.

№12. А вось Марыя Міцкевіч для ўдзелу ў акцыі выбрала фотаздымкі сваіх бацькоў – Аксаны і Міхаіла.  Матуля Марыі вырошчвае дэкаратыўныя кветкі.  У доме – 17 гатункаў адной толькі герані, гэта не гаворачы пра іншыя кветкі. А зімой, калі ў агародзе праца спыняецца, Аксана Міцкевіч вяжа сурвэткі і абрусы.

– Але галоўнае, – піша Марыя, – што ва ўсіх справах маме дапамагае тата. Тата капае – мама садзіць, тата Прыбівае паліцы – мама растаўляе слоічкі, тата размотвае пражу – мама вяжа сурвэткі.

№ 13. Вольга Пашкоўская з Краснага гэтай восенню без працы не сумавала.  Закатала шмат грыбоў. Вольга кажа, што калі пераможа ў акцыі, падзеліцца з чытачамі рэцэптам самых смачных у свеце марынаваных грыбоў.

№ 14. Роза Шэрая даслала фотаздымак свайго мужа Васіля, на якім ён аздабляе балясінамі ганак.

– Ён у мяне майстар на ўсё рукі: можа і карціну намаляваць, і мэблю сваімі рукамі зрабіць. А каб праца спорылася, яшчэ і заспявае.

№ 15. Тамара Ляшкевіч валодае засакрэчаным рэцэптам хрушчоў. Гэты рэцэпт Таццяне дастаўся ад маці, якая пра яго дазналася ў 30-я гады ў Польшчы. З тых часоў гэты рэцэпт перадаецца з пакаленне ў пакаленне. І лічацца, калі вы не жанчына з сям’і Ляшкевіч, у вас ніколі не атрымаецца такія карункавыя і хрумсткія хрушчы.

№ 16. Студэнтка Дар’я Рудзёнак з Вілейкі толькі вучыцца вышываць. Глядзіце, якая праца “Замілаванне летам” у яе атрымалася.

№ 17. Віктар Харытон з Краснага вырошвае гарбузы. На фотаздымку яго ўнучка Паліна прымярае на сябе вобраз Папялушкі. Спадзяемся, што яе гарбуз пераўтворыца ў сапраўдную карэту.

№ 18. А гэты фотаздымак даслаў нам Уладзімір Буркевіч з Ільі. Вова прызнаўся, што яго мама нават не ведае пра гэта.

– Я хачу расказаць пра сваю любімую матулю. Мая мама шмат усяго умее – шые, вяжа, смачна гатуе. Мы з братам Ягорам любім, як мама нам гатуе сняданкі, абеды, вячэры. Бо гатуе яна для нас з любоўю і натхненнем. Вельмі смачна ў яе атрымліваецца і пірагі, і супы, і разнастайныя блінцы і фаршаваныя стравы.  Мама паставіла прыкладна 350 слоікаў нарыхтовак на зіму. Ягор паступіў ва ўніверсітэт  фізкультуры ў Мінску і жыве ў інтэрнаце, а закаткі там ідуць на ура. Яшчэ мама увесь свой вольны час займаецца шыццём, вязаннем  (вяжа шапкі, сумкі, шалі, пледы, сукенкі, сурвэткі і многае іншае), робіць упрыгожанні з атласных стужак, вышывае. А яшчэ ў мамы ёсць хобі – яна збірае імбрыкі.

Жадаем усім нашым удзельнікам удачы і перамогі. Сочым за вынікамі разам з вамі.

У акцыі не разглядаліся фотаздымкі, якія былі прысланыя без пазнакі "Супергаспадар", або тыя лісты, у якіх не былі ўказаныя кантакты ўдзельнікаў. 

Галасаванне доўжыцца да 15.00 27 лістапада. 

Абмеркаваць
Каментар (7) / Дадаць каментар
20.11.2017 15:11
Елена / Номер 11 Александр Станкевич
21.11.2017 12:39
Светлана / Номер 12
23.11.2017 15:21
Дмитрий / Анастасия Сухоножка номер4
27.11.2017 09:00
Алла / Голосую за 5 номер Савин Юрий
27.11.2017 12:56
Ольга / № 10 - однозначно
27.11.2017 13:15
тамара / За номер 15 голосую.Тамару Ляшкевич.
27.11.2017 13:28
людмила / Тамара Ляшкевич. Номер 15.
Дадаць каментар
Новае на сайце