Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Грамадства
Астравец
19.11.2017 19:00 ,AЎТАР(Ы): Аўгіня МАНЦЭВІЧ, downshifter.by

"Калі б не пераезд у вёску, не рашыліся б нарадзіць дзіця"

Фота VERASEN.

Сям'я мінчан дзеліцца досведам свайго пераезду ў вёску на Астравеччыне літаральна ля будучай АЭС.

Па дарозе ў вёску Фальваркі Астравецкага раёна, калі да месца прызначэння застаецца кіламетраў 20, нас, як і ўсе астатнія машыны, не прапускаюць супрацоўнікі ДАІ. Даводзіцца зварочваць і ехаць па сельскіх дарогах замест шашы. Справа час ад часу паміж дрэвамі бачныя градзірні атамнай электрастанцыі. Сёння на будоўлі адбываюцца вучэнні.

Ад будучай АЭС да Фальваркаў усяго 10 км. Але трубаў там не відаць. Ціхая вёсачка на 15 хат. Ля адной з іх нас сустракаюць гаспадары – Алёна, Кірыл і іх сын Міша. Усе вельмі ўсмешлівыя і жыццярадасныя.

Алёна – мэнэджэр па продажах, Кірыл – праграміст. Вясковую хату купілі летам 2014 года, а вясной 2015-га пераехалі ў яе на стала. Перад пераездам паспелі толькі павыносіць старое халусце і прыбраць. Шукалі месца па некалькіх параметрах – каб у рэгіёне была добрая медыцына, школа, каб раён развіваўся. Таксама глядзелі на эклагічнасць. "Да таго ж вельмі важна была блізасць да мяжы, - смяецца Алёна, - хацелася мець магчымасць паехаць пагуляць".

Астравеччына падышла па ўсіх параметрах. Дзякуючы АЭС, раён эканамічна развіваецца, сюды прыязджаюць людзі, тут будуюць лякарню абласнога значэння. І мясцовасць аказалася самай чыстай з тых рэгіёнаў, якія разглядалі Алёна з Кірылам – Іўе, Валожын, Ашмяны, Смаргонь.

Натуральнае пытанне ўзнікае ў мяне, ці не страшна жыць ля АЭС. На што Алёна спакойна адказвае: "Зусім не. Калі бахне, то па ўсёй Беларусі. Сто кіламетраў да Мінска – гэта не адлегласць, асабліва ўлічваючы, што вецер у асноўным дзьме ў той бок з Балтыкі".

А Кірыл дадае: "Побач з ТЭЦ жыць больш шкодна, чым побач з АЭС. Атамная энергетыка самая экалагічная з тых, што чалавецтва вынайшла". Праўда, сям'я дадае, што сябры падарылі ім лічыльнік Гейгера, а перад запускам АЭС яны з'ездзяць куды-небудзь падалей у Гомельскую вобласць, напрыклад, – ці мала што.

Да пераезду на вёску Алёна з Кірылам жылі разам з Алёнінай маці ў мінскай кватэры на 46 м2. У Фальварках жылая плошча атрымалася крыху большай, але свабоды, зазначае Кірыл, тут значна больш: "Выходзіш за дзверы – і ты яшчэ ў сябе, усё тваё. Вельмі важнае адчуванне".
"Мы і размножыліся, таму што тут свабода, - кажа Алёна. - Гадоў 10 жылі ў Мінску, а сын нарадзіўся толькі тут. Калі б не пераезд, то, напэўна, і не рашыліся б нарадзіць дзіця".

Калі даведалася, што стане маці, Алёна працавала на АЭС – прадавала электратэхніку. Заканчваўся трохмесячны выпрабавальны тэрмін. Як добрасумленная грамадзянка Алёна паведаміла свайму кіраўніцтву пра цяжарнасць. І з ёй не падпісалі кантракт. Алёна змагла сябе адстаяць коштам месячнага перабывання ў лякарні на захаванні. Урэшце, кіраўніцтва зразумела, што так рабіць нельга - дзяўчыне выплацілі кампенсацыю і папрасілі прабачэння. Затое цяпер, кажа Алёна, ёй праца на любой будоўлі будзе не страшная – настолькі велічэзныя там маштабы.
Хіба што быў яшчэ адзін момант, пра які дзяўчына не змагла не згадаць. Гэта непажаданая і навязлівая ўвага з боку мужчын:
"Там усе мужчыны, ды камандзірованыя, 5 тысяч чалавек. Вось гэта было страшна. Гэта як працаваць у ваеннай часці. Толькі там яны ваенныя, а тут яны прыезджыя – ні статуту, нічога. Непрыемна. Дзяўчаты астравецкія таксама ведаюць, што гэта такое. Але пасля першага месяца ўжо прывыкла".
Уменне пісаць лісты ва ўстановы не раз выручала сям'ю. Напрыклад, налета сям'і пад домам паабяцалі правесці оптавалакно. А таксама дзякуючы Алёне, у Астравецкім раёне запусцілі дастаўку Еўраопта. Дзяўчына ўладкавалася ў службу дастаўкі, сабрала подпісы і даслала лісты як фізічная асоба і як супрацоўніца службы. Як вынік – тры машыны на раён развозяць прадукты жыхарам Астравеччыны.

На маё пытанне, што перш за ўсё падштурхнула маладую сям'ю пераехаць на вёску, Кірыл і Алёна доўга думаюць. Кірыл узгадвае гасціннасць грузінаў: "Прыходзіш – там такі дзед: "Вось, ты прыйшоў на маю зямлю, ты ў мяне госць. І зараз я табе найлепшы арак, самы смачны хлеб і найлепшы сыр, які мая жонка робіць".
І вось ты разумееш: ты сядзіш, у цябе заплечнік з тваімі ўсімі прыбамбасамі, якія каштуюць больш, чым уся яго гаспадарка, але ён шчаслівы, ён цябе частуе і яму ёсць, чым цябе пачаставаць. І я падумаў, што штосьці ў гэтым ёсць. Што трэба для шчасця? Хлеб добры, сыр, арака бутэлька і жонка".
Смяецца.
Алёна ўзгадвае, як зачытвалася дзённікам цяпер ужо вядомага даўншыфцера, а тады пачаткоўца Андруся Горвата, які апісваў у сваім ЖЖ жыццё на хутары пад Валожынам і распавядаў, як робіць віно з дзьмухаўцоў. І вось гэтае віно Алёну і зачапіла.
Таксама Кірылу перашкаджалі гарадскі шум, алкаголікі пад вокнамі і суседскія перфаратары. "Тут, у вёсцы, алкаголікі таксама ёсць, але яны не пад вокнамі.
Ды і суседскую касу чуваць зусім не так, як перфаратар праз сцяну ці гэтае "жых-жых-жых" на вуліцы. У кватэры летам горача, вокны не зачыніць. А тут птушкі - салаўі".
Вядома, адной з асноўных прычын пераезду была жылплошча.
"Галавой разумееш, - кажа Алёна, - што, каб зарабіць на кватэру ў Мінску, трэба легчы косцьмі, усё жыццё працаваць, нічога не бачыць, нідзе не падарожнічаць і жыць у мурашніку. А тут можна амаль за адзін заробак купіць сабе дом і ні ў чым сабе не адмаўляць".
Чытаць цалкам: downshifter.by.
Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце