Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Грамадства
Мядзел
20.11.2017 11:03 ,AЎТАР(Ы): начальнік Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валеры Кляноўскі

Абмежавалі прамысловую і аматарскую рыбалку

Фота S-FISHING.

У восеньскі перыяд, у адпаведнасці з палажэннем аб нацыянальным парку “Нарачанскі”, устаноўленыя шэраг абмежаванняў па знаходжанні людзей на тэрыторыі нацыянальнага парку.

Так устанавілі некаторыя абмежаванні па прамысловым і аматарскім рыбалоўстве. Прамысловую рыбалку дазволілі толькі на азёрах Мястра, Баторына, Мядзел, Вялікія Швакшты, Свір, Вішнеўскае. На возеры Мядзел прамысловае рыбалоўства абмежаванае ад 15 лістапада да ўвядзення вясновай забароны на лоў рыбы ў сувязі з нерастам рапушкі.

На рацэ Страча, у межах нацыянальнага парку “Нарачанскі”, у перыяд нерасту стронгі ручаёвай, унесенай у Чырвоную кнігу, забарона дзейнічае ад 15 лістапада да ўвядзення вясновай забароны на лоў рыбы. Гэта значыць, да 1 красавіка забароненае любое аматарскае рыбалоўства, у тым ліку з выкарыстаннем любых вудаў і спінінгаў.

На азёрах Воўчына і Рудакова ад 15 лістапада да 15 снежня забароненае падводнае паляванне і выкарыстанне любога воднага транспарту.

Нагадваем, што на тэрыторыі нацыянальнага парку рэгламентаванае выкарыстанне лодак і катэраў з рухавікамі ўнутранага згарання. Так усім грамадзянам дазваляюць выкарыстоўваць водны транспарт з рухавікамі да 15 лашадзіных сіл.

У парку забаронена размяшчаць турыстычныя стаянкі і распальваць вогнішчы, за выключэннем спецыяльна абсталяваных месцаў.

За парушэнне абмежаванняў грамадзян чакае штраф ад 4 да 35 базавых велічынь, а юрыдычных асоб – да 500 базавых велічынь.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у адміністрацыі нацыянальнага парку “Нарачанскі”, у лясніцтвах, а таксама ў Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8 (01797) 50-7-40.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце