Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Беларусь
21.11.2017 09:50 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

"Мы заўсёды ганарыліся, што ў нас няма дзедаўшчыны": прызначылі начальніка ў 72-гі вучэбны цэнтр у Печах, дзе загінуў Аляксандр Коржыч

Фота topwar.ru.

Прэзідэнт прызначыў Уладзіслава Будніка начальнікам 72-га гвардзейскага вучэбнага цэнтра.

–Тое, што здарылася ў вашай часці – гэта катастрофа. Рознае ў арміі здараецца, але для беларускай арміі гэта катастрофа, бо мы заўсёды ганарыліся, што ў нас няма дзедаўшчыны. І яно сапраўды так. Я далёкі ад таго, каб гэтая пляма легла на ўсю армію, як нам некаторыя нашы апаненты прыпісваюць у інтэрнэце. Гэта армія. Зразумела, што тут асаблівая, суровая служба. І яна заўжды будзе такой. Але дзедаўшчына непрымальная, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прыгадаў, што некалі, калі хлопец быў адзіным дзіцём у сям'і, яго маглі не адпраўляць у войска. "Варта прааналізаваць гэтую практыку,"– адзначыў прэзідэнт.

Ён папярэдзіў, што падобныя здарэнні ў войску больш не павінны паўтарацца. "Я ўжо тады разбірацца не буду. Мы і так жорстка аднесліся да камандзіраў і начальнікаў гэтай часці. І крымінальную справу давядзём да лагічнага канца", –  адзначыў Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў надзею, што Уладзіслаў Буднік зможа навесці парадак у Печах.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце