Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Эканоміка
Вілейка
30.11.2017 15:10 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Навагоднія кірмашы правядуць у Маладзечне і Вілейцы

Фота afisha.mosreg.ru.

Сезон пераднавагодніх кірмашоў стартуе ў раёнах Мінскай вобласці 9 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным ўпраўленні гандлю і паслуг Мінаблвыканкама.

Паводле прынятага рашэння, кірмашы будуць праводзіць па выхадных днях па 6 студзеня 2018 года ўключна. Таксама прадугледжанае правядзенне некалькіх буйных рэгіянальных кірмашоў.

У Маладзечне такі кірмаш правядуць 16 снежня, у  Вілейцы – 23 снежня. 

Як адзначылі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг, акцэнт падчас правядзення кірмашоў робіцца на святочным і навагоднім асартыменце, які будзе запатрабаваны ў пакупнікоў. Яны змогуць набыць тут навагоднія падарункі, жывыя і штучныя елкі, а таксама іншыя харчовыя і нехарчовыя тавары.

Акрамя таго, на кірмашах арганізуюць распродажы тавараў, рэкламныя акцыі і дэгустацыі. Кірмашы пераважна будуць праходзіць на адкрытых пляцоўках. Раённыя ўлады вызначаць месца правядзення мерапрыемстваў і праінфармуюць пра гэта насельніцтва.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце