Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Мядзел
24.11.2017 14:56 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Ляшчы, густэры, акуні, судак: урон навакольнаму асяроддзю амаль на 5000 рублёў нанеслі рыбалкай на Свіры жыхары Мядзельшчыны

Канфіскаваная рыба. Фота забяспечанае Уладзімірам Хілам

Канфіскаваная рыба. Фота забяспечанае Уладзімірам Хілам.

У сярэдзіне лістапада супрацоўнікі мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды затрымалі двух браканьераў на возеры Свір.

Жахары Мядзельшчыны з лодкі з дапамогай трох сетак налавілі сто штук платвы, 29 ляшчоў, аднаго судака, шэсць акунёў і пяць асобін густэры.

Гэтым яны нанеслі ўрон навакольнаму асяроддзю ў 4692 рублі.

На месца затрымання прыехалі супрацоўнікі Мядзельскага РАУС і аддзела Следчага камітэта. Канфіскавалі і 25,1 кілаграмаў рыбы, тры сеткі агульнай даўжынёй 210 метраў і драўляную лодку.

15 лістапада ўзбудзілі крымінальную справу. Артыкул Крымінальнага кодэкса за такое злачынства прадугледжвае штраф або пазбаўленне волі да трох гадоў, распавёў намеснік начальніка інспекцыі Уладзімір Хіло.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце