Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Валожын
24.11.2017 16:53 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Запрасіў незнаёмку выпіць з ім у прыдарожным туалеце і абакраў

Фота GotCeleb.

27 кастрычніка гэтую крымінальную справу следчыя накіравалі пракурору для перадачы ў суд.

Пра здарэнне расказала старшая следчая Валожынскага РАСК Дар’я Мікуліч.

Раней судзімы 23-гадовы жыхар Валожынскага раёна вечарам на запраўцы запрасіў незнаёмую жанчыну выпіць з ім гарэлкі. Жанчына дабіралася з Мінска ў скідзель на папутках. Блізілася ноч, і яна разлічыла, што лавіць машыну будзе разумней ужо раніцай.

Парачка вырашыла, што піць зручна ў прыдарожным бясплатным туалеце. Там яны і зладзілі застолле прыкладна да чатырох раніцы. Ахоўніца спрабавала іх выгнаць, але бессэнсоўна.

– Мужчына, выпіўшы, пачаў агрэсіўнічаць, і ахоўніца палічыла, хай сабе п'юць, абы нічога не паламалі, – кажа следчая.

Пад пяць гадзін раніцы жанчына выйшла пакурыць. Вярнулася – няма ні сумкі, ні кампаньёна.

Меркавана, мужчына скраў грошы, тэлефон, расчоску, скідачныя карткі.

Злачынцу пагражае да чатырох год пазбаўлення свабоды.

 

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце