Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Здарэнні
Вілейка
27.11.2017 13:28 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Жыхар Маладзечна не памятае, хто і як зламаў яму сківіцу

Фота travm.info.

У выхадныя маладзечанец адпачываў у адным з бараў каля Даўгінава на Вілейшчыне, выпіваў. На раніцу звярнуўся ў маладзечанскую бальніцу з паламанай ніжняй сківіцай.

Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, мужчына не мог дакладна сказаць, хто і пры якіх абставінах яго траўмаваў.

– Пацярпелы распавядае, што адпачываў з сябрамі ў бары, потым выйшаў на вуліцу. Пасля ён пачынае губляцца ў паказаннях, – распавяла Кацярына Аляксандраўна.

Па словах намесніка начальніка РАУС, мужчына характарызуецца станоўча, мае сям'ю.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце