Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
27.11.2017 14:16 ,AЎТАР(Ы): дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі Сяргей БАРТОШ

Пачалі акцыю “Зімовыя шыны”

Фота blog.autoua.net.

Ад 24 лістапада па 3 снежня ДАІ Маладзечна праводзіць абласную прафілактычную акцыю “Зімовыя шыны”.

Паводле пункта п.207(1) Правілаў дарожнага руху ад 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія машыны з масай, вышэй за 3,5 тоны і аўтобусы да 5 тон павінны быць абсталяваныя зімовымі шынамі. Іх ставяць на ўсе колы з выкананнем неабходных патрабаванняў.

Адказнасць за невыкарыстанне на машыне зімовых шын прадугледжаная часткай пятай артыкула 18.22 адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Парушальніка чакае папярэджанне або штраф да пяці дзясятых базавай велічыні.

Зімовыя шыны, што выкарыстоўваюцца на абледзянелай і заснежанай дарозе, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай або знакамі "М+S" "M&S" "M.S" " M S" або "All seasons&quot.

Падчас эксплуатацыі шыны маюць рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за чатыры міліметры. Калі ў зімовых шын гэтая вышыня меншая за чатыры міліметры, штраф складзе адну базавую велічыню за кіраванне транспартам, які мае няспраўнасці.

Калі парушэнне паўтараецца на працягу года, штраф будзе ад дзвюх да пяці базавых.

Для прычэпаў рэшткавая вышыня малюнка пратэктара шын аналагічная нормам для шын аўтамабіляў, з якімі яны шчэпленыя.

Шыну лічаць непрыдатнай для выкарыстання, калі з’явіўся адзін індыкатар зносу на дне канаўкі пратэктара пры раўнамерным зносе або два індыкатары ў кожным з двух сячэнняў – пры нераўнамерным зносе бегавой дарожкі.

Цалкам спадзявацца на тое, што зімовыя шыны папярэдзяць ДТЗ, будзе няправільна, але пры пэўных умовах, калі кіроўцы не перавышаюць хуткасць, аўтамабіль на шынах з зімовым пратэктарам больш устойлівы і лепш “трымае” дарогу.

Акрамя зімовых шын, кіроўцу варта паклапаціцца пра тое, каб працавалі “дворнікі”, абагрэў шкла, тармазы, забяспечыць неабходны ўзровень антыфрызу. Варта таксама заліць незамязальную вадкасць у бачок, апрацаваць сіліконавай змазкай замкі, петлі дзвярэй, капота, багажніка. Звярніце ўвагу на наяўнасць запаскі, дамкрата, буксіровачнага троса і знака аварыйнага прыпынку.

Калі ёсць сумненні ў надзейнасці акумулятара, лепш падзарадзіць або змянць яго. Калі своечасова не замяніць топліўны фільтр (асабліва дызель), то першы мароз стане прычынай няспраўнасці рухавіка на дарозе.

Памятайце, што летняя гума пры мінусавой тэмпературы неэфектыўная, аўтамабіль можа паводзіць сябе непрадказальна. Падчас галалёду тармазны шлях павялічваецца ў некалькі разоў, зношаны пратэктар пакідае мала шанцаў на зімовай дарозе.

Выбірайце карэктную хуткасць і правільную дыстанцыю.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце