Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Гісторыя
Вілейка
23.11.2017 14:29 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Вёз куртку, італьянскі абутак і кніжкі: паэт і перакладчык з Вілейшчыны – пра першыя ўражанні ад Нямеччыны

З фехтавальшчыцамі з ГДР у Мінску ў кацы 1950-х гадоў

З фехтавальшчыцамі з ГДР у Мінску ў кацы 1950-х гадоў.

Сёння ў бібліяграфіі паэта і перакладчыка, ураджэнеца Вілейшчыны Уладзіміра Папковіча пераклады з нямецкай на беларускую Шылера, Рэмарка, Гаўфа, Крафта.

А вывучаць нямецкую мову Уладзімір Антонавіч пачаў у хаценчыцкай школе-сямігодцы.

Гэта быў пачатак 1940-1950-х гадоў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны нямецкая мова не была асабліва папулярнай для вывучэння.

– Некім было вызначана, што вясковыя дзеці павінны вучыць нямецкую, – прыгадвае Уладзімір Папковіч. – І стаўленне да яе было адпаведнае. Я не памятаю прозвішча настаўніка, які выкладаў нямецкую мову. Гэта быў нехта з франтавікоў ці партызанаў. Імя ў яго было Савелій, а мы называлі яго проста Саўкам. У мяне былі ў асноўным чацвёркі па ўсіх прадметах, за выключэннем Канстытуцыі СССР, якая таксама была вучэбным прадметам і якую выкладаў той самы Саўка. Па Канстытуцыі ў мяне была “тройка”.

Будучы паэт быў самы меншы ў сям’і, не вельмі спрытны ў сялянскай працы. Таму сям’я вырашыла: няхай вучыцца.

І ад 1950 да 1953 год хлопец працягнуў вучобу ў ільянскай дзесяцігодцы. Нямецкую мову тут выкладаў Іван Канстанцінавіч Зайцаў. Былы вучань запомніў яго як вельмі добрага і справядлівага чалавека:

– Засталася ў памяці яго вызначэнне адносна мяне: “Человек, который смеётся…” Тады я не ведаў, адкуль гэта… Івана Канстанцінавіча я аднойчы сустрэў у Іллі, і ён засмяяўся: “А што – я выкладаў нямецкую мову?”

Выбар прафесіі журналіста не падтрымала каханая дзяўчына

Калі прыйшоў час выбіраць прафесію, юнак хацеў падацца ў журналісты або пісьменнікі. Але дзяўчына, што дужа падабалася, не падтрымала:

–  Ні ў якім разе! Журналісты і пісьменнікі – п’яніцы.

Таму абітурыент адаслаў дакументы на факультэт беларускай мовы і літаратуры. Там ён здаў сем экзаменаў: два па беларускай мове і літаратуры, два па рускай мове і літаратуры. Па гісторыі і геаграфіі ды нямецкай мове. Але не прайшоў паводле конкурсу: былі чатыры “чацьвёркі” і тры “пяцёркі”:

–  І мне парадзілі, а нас было шмат вяскоўцаў, якія не паступілі ў БДУ, паспрабаваць “тыцнуцца” ў ін’яз, бо там былі адны дзяўчаты, а хлопцаў бралі па-за конкурсам.

Студэнты ін'яза. Канец 1950-х гадоў. Уладзімір Папковіч – першы справа.

Студэнты ін'яза. Канец 1950-х гадоў. Уладзімір Папковіч – першы справа.

Абитурыента з Вілейшчыны прынялі. Ён ізноў здаў тыя сем экзаменаў (у другім патоку). Але пачынаў вучыцца ў ін’язе без стыпендыі, бо ўступны экзамен па беларускай мове здаў на тройку. Такі быў закон: тройка – стыпендыі няма.

Студэнцтва прыйшлося на 1953-1958 гады. Большасць з выкладчыкаў ужо былі ў ГДР, у Аўстрыі, працавалі вайсковымі перакладчыкамі і журналістамі. Яны, калі адкрыта, калі ў досціпных аповядах, у анекдотах пасмейваліся з савецкага ладу.

З трэцяга курса Уладзімір Папковіч працаваў лабарантам кабінета нямецкай мовы. У кабінеце стаяла шафа, поўная усялякай нямецкай літаратуры, творамі нямецкіх пісьменнікаў, якіх у той час амаль ніхто не ведаў. І ў вольны час студэнт чытаў па-нямецку.

Па словах майго субяседніка, здольнасці да моваў ён меў выдатныя. Амаль ніколі нічога не вучыў, але лічыўся “лепшым”.

Шмат хто з аднагрупнікаў ведаў мову лепш, чым студэнт Папковіч. Напрыклад, былі дзяўчаты, вывезеныя ў час вайны ў Германію.

У якую краму везці? У кнігарню!

У канцы 1970-ых гадоў Уладзімір Папковіч упершыню трапіў у Германію. Ён працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў індустрыяльным тэхнікуме ў Віцебску. Яму патэлефанавалі і прапанавалі паехаць з камсамольскай групай у Франкфурт-на-Одэры. У той час – горад-пабрацім Віцебска.

Асаблівых уражанняў ад той першай паездкі ў паэта не засталося. Прыгадаў, што купіў сабе куртку, а жонцы і дочкам – італьянскі абутак. У часы савецкага дэфіцыту гэта былі істотныя для сям’і набыткі.

Пасля падарожжы ў Германію былі напрацягу 20 год. Вельмі ўражвалі ўвесь час нямецкія аўтабаны і тое, як лёгка і роўна коціцца аўтобус па іх.

А ў 1989 годзе мой субяседнік лётаў у Нямеччыну на самалёце. Тады ён быў у складзе афіцыйнай групы па прымірэнні паміж народамі СССР і ФРГ. Тады Уладзімір Антонавіч жыў у сям’і Хайнэкэ, у маленькім гарадку Браўнфэльс, калі сказаць па-нашаму – раённага цэнтра.

Выкладчыцкія будні.

Выкладчыцкія будні.

– Аднойчы мае гаспадары, сям’я Хайнэкэ, – прыгадвае Папковіч, – сказалі мне, што сёння – дзень пакупак і наведвання крамаў. Ці ўяўляеце вы, што такое была нямецкая крама для савецкага чалавека ў 1989 годзе? Асабліва для жанчын. І некаторых мужоў. “У якую краму вы хочаце?”, – спытала мяне фраў Хайнэкэ. “У кнігарню!”, – адказаў я.

Што ж, у кнігарню, дык у кнігарню. Беларускага госця прывезлі туды і пакінулі. Прадавачка  фраў Кункэль сустрэла яго гасцінна, завяла ў свой склад-закуток, згатавала чаю, дала печыва і прапанавала даволі вялікі стос кніг для знаёмства. Сама пайшла на залу працаваць.

– Я піў гарбату і перабіраў кнігі. Цяпер не ведаю нават, якія аўтары там былі, ці ведаў я хоць каго-небудзь з іх. Мы ж у ін’язе чыталі ў асноўным сацыялістычную літаратуру, якая выдавалася ў ГДР, – успамінае Уладзімір Антонавіч.

Беларускі госць хапаўся то за адну, то за другую кніжку, потым за кашалёк, прыпамінаючы, колькі тых марак ёсць у яго. А за тыя маркі хацелася б купіць гасцінцаў для жонкі і дзяцей.

Урэшце ўзяў кніжку Навума Гольдмана “Яўрэйскі парадокс. Сіянізм і яўрэйства пасля Гітлера.” Чаму? Кажа, было цікава пачытаць пра яўрэйства знутры.

Кніжка каштавала 14.80 нямецкіх марак, а на касе сказалі – восем.

–  Для мяне гэта было дзіва дзіўнае, што за тавар можна плаціць менш, чым на цэнніку, – дзеліцца перакладчык. –  А тут фраў Кункэль сама вырашала, бо яна – прыватніца і цану прызначала сама.

Гэта была яго першая кніжка з Заходняй Германіі. Другая – падарунак ад Лоры Гэрстэр, актывісткі руху за прымірэнне паміж народамі, удзельніцы чарнобыльскіх ініцыятываў. Потым іх таварыства падтрымлівала ўстойлівыя адносіны з Валожынам.

Лора падарыла госцю з Беларусі кніжку Гудрун Паўзэванг “Хмара”, якая і цяпер стаіць на паліцы ў кватэры Папковіча навідавоку.

З вучнямі.

З вучнямі.

Кніжка была напісана пад уздзеяннем Чарнобыльскай трагедыі. Выкладчык пасля замовіў яе 15 асобнікаў, для хатняга чытання студэнтаў.

Гэта кніжка – “змрочная” фантазія на чарнобыльскую тэму: быццам жудасная ядзерная катастрофа адбылася на адной з АЭС у Нямеччыне.

Пасольства ФРГ у Беларусі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце