Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
24.11.2017 11:20 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

Каляндар: самагубства Яўгеніі Янішчыц, памёр Адам Міцкевіч, нарадзіўся Уладзімір Караткевіч, Браніслаў Тарашкевіч расстраляны

Фота svaboda.org.

Мы сабралі гістарычныя падзеі гэтага тыдня, важныя для рэгіёна.

24 лістапада

1970. Памёр Адольф Клімовіч, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец, вязень савецкіх канцлагераў. Пахаваны ў Клюшчанах Астравецкага раёна.

25 лістапада

1988. Скончыла жыццё самагубствам Яўгенія Янішчыц, паэтэса. Пахаваная на Усходніх могілках у Мінску.

1714. Нарадзіўся Тамаш Жаброўскі (маёнтак Дзятлава, цяпер Дзятлаўскі раён), асветнік, дойлід, астраном, матэматык. Магістр філасофіі і вольных навук. Выкладчык Віленскай езуіцкай акадэміі (1752 – 1758), Полацкага езуіцкага калегіума.

Асноўныя архітэктурныя працы: Бабруйскі езуіцкі касцёл (1745-46), Жодзішскі езуіцкі калегіум, Віленскі касцёл Св. Ігнацыя, абсерваторыя Віленскага езуіцкага калегіума. Кіраваў будаўніцтвам Полацкага езуіцкага кляштара.

26 лістапада

Сусветны дзень інфармацыі.

100 гадоў з часу стварэння (1917) Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту, фарміраванне Савета народных камісараў.

1864. Памёр Тодар Нарбут, гісторык, археолаг, краязнаўца.

1885. У Канстанцінопалі памёр Адам Міцкевіч, польскі паэт, цесна звязаны з Беларуссю, асветнік, філамат. Першапачаткова пахаваны ў Парыжы (Францыя).

4 ліпеня 1890 года перапахаваны ў Вавельскім замку (Кракаў, Польшча).

1930. Нарадзіўся Уладзімір Караткевіч (г. Орша), беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры.

Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы 20 стагоддзя. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

27 лістапада

1938. Расстраляны Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадска-палітычны дзеяч, сябар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Барунах (1920-1922 гг.).

29 лістапада

1949. У савецкім канцлагеры пад Тайшэтам (Іркуцкая вобласць) забіты Адам Станкевіч (паводле іншых звестак, 4 снежня), беларускі рымска-каталіцкі святар, грамадска-культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец, публіцыст.

Нарадзіўся ў в. Арляняты (Смаргонскі раён). Пахаваны на могілках Азярлага каля в. Шаўчэнкі Іркуцкай вобласці.

1938. У Мінску (ці ў Маскве) расстраляны Браніслаў Тарашкевіч, грамадска-палітычны і асветны дзеяч, мовазнаўца, публіцыст, перакладчык, літаратуразнаўца.

30 лістапада

1899. Нарадзіўся Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, народны пісьменніка Беларусі. Памёр у 1975 годзе.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце