Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Свет
23.11.2017 09:18 ,AЎТАР(Ы): Паводле Еўразійскай эканамічнай камісіі

Прапануюць маркіраваць усе прадукты колерамі, шкодныя – чырвоным, карысныя – зялёным

Фота GorodLIP.

Вытворцаў могуць абавязаць пазначаць на ўсім харчаванні ступень іх карысці і шкоднасці.

Такую ідэю абмяркоўвалі на пасяджэнні Рады кіраўнікоў ўпаўнаважаных органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва краін Еўразійскай эканамічнай саюза (ЕАЭС) у Маскве.

Расія прапануе наносіць на ўпакоўкі палосы чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў.

Колеры будуць паказваць узровень утрымання шкодных для здароўя ў залішніх колькасцях рэчываў, такіх як тлушч, соль, цукар. Стаіць на прадукце чырвоная паласа – значыць, у ім высокая канцэнтрацыя шкодных інгрэдыентаў, жоўтая – сярэдняя, зялёная – нізкая: можна смела купляць тавар.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце