Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Свет
24.11.2017 11:44 ,AЎТАР(Ы): Паводле rbc.ru

Памёр Пятруха з "Белага сонца пустыні" акцёр Мікалай Гадавікоў

Фота gazeta.ru.

У Санкт-Пецярбургу памёр акцёр Мікалай Гадавікоў, найбольш вядомы па ролі чырвонаармейца Пятрухі ў фільме "Белае сонца пустыні". Пра гэта паведаміў РБК дырэктар акцёра Вячаслаў Смародзінаў.

Так, памёр. Дні чатыры таму я апошні раз у яго быў дома. У яго быў рак,  растлумачыў Смародзінаў.

Мікалай Гадавікоў нарадзіўся 1 студзеня 1950 года ў Ленінградзе. Яго дэбютам у кіно была роля беспрытульніка ў "Рэспубліцы ШКІД" ў 1966 годзе. Затым ён з'явіўся ў фільме "Жэня, Жэнечка і "кацюша".

Найбольшую вядомасць яму прынесла роля чырвонаармейца Пятрухі ў культавым фільме "Белае сонца пустыні" рэжысёра, ураджэнца беларускага Лепеля Уладзіміра Матыля.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце